Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Івацэвіцкі край” пабачыў свет у “Беларусі”

“Івацэвіцкі край” пабачыў свет у “Беларусі”

4 верасня 2024, 19:26 Выданні 80
“Івацэвіцкі край” пабачыў свет у “Беларусі”

Даведачнае, багата ілюстраванае выданне пра Івацэвіччыну выйшла напярэдадні XXXI Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у Івацэвічах, на Берасцейшыне.

Пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра старажытнае паселішча Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, пра асобныя гістарычныя адрэзкі часу ў лёсе гэтага краю. Асобна вылучаны падрабязны расповяд пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне. З першых дзён акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі сустрэлі ў Косаўскім, Целяханскім і Быценскім раёнах (гэта ўсё тэрыторыя сучаснай Івацэвіччыны) шырокае народнае супраціўленне. Зараз пра тагачасныя падзеі нагадвае мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Хаваншчына”.

Івацэвіцкі край – радзіма мастака і паэта Анатоля Галушкі, які з’яўляўся членам Сусветнай арганізацыі мастакоў-інвалідаў, якія малююць зубамі і нагамі. Персанальныя выстаўкі пры жыцці мастака прайшлі ў Івацэвічах, Берасці, Менску, Ганцавічах, Бярозе, Пружанах, на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. У івацэвіцкай вёсцы Быцень нарадзіўся літаратуразнавец, фалькларыст, педагог Мікола Грынчык (1923 – 1999). Заполле – радзіма пісьменніка, краязнаўца, этнографа, збіральніка народнай лексікі Алеся Зайкі. З івацэвіцкай Гуткі – паэт і празаік Сцяпан Крываль. У 1957 годзе закончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу паэт і празаік Мікола Купрэеў. Косава – радзіма кінарэжысёра, сцэнарыста, пісьменніка Уладзіміра Мароза. У Сакаўцах, на Івацэвіччыне, нарадзіўся легендарны заходнебеларускі рэвалюцыянер, пісьменнік Піліп Пестрак, аўтар раманаў “Сустрэнемся на барыкадах”, “Серадзібор”, іншых твораў, якія і зараз прыцягваюць увагу чытача.

У кнізе “Івацэвіцкі край”, якая выйшла напярэдадні XXXI Дня беларускага пісьменства ў менскім выдаецтве “Беларусь”, сабрана шмат звестак пра сённяшні характар асветніцтва, культуры Івацэвіччыны. Многія старонкі выдання прысвечаны турыстычным аб’ектам краю. З кнігай можна рыхтавацца да сапраўднага падарожжа па Івацэвічах і яго ваколіцах.

“Івацэвіцкі край” можна набыць у кнігарнях ААТ “Белкніга” па ўсёй краіне, а таксама ў кнігарні “Акадэмкніга” ў Менску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72.

Новых захапляльных падарожжаў на Берасцейшчыну, у Івацэвіцкі край! Кніга “Івацэвіцкі край” стане для вас у гэтым клопаце добрым памагатым!

Раман СЭРВАЧ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
Далучайцеся да нас