Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Класныя спадарожнікі Наталлі Анашкевіч

Класныя спадарожнікі Наталлі Анашкевіч

29 жніўня 2024, 08:45 Выданні 103
Класныя спадарожнікі Наталлі Анашкевіч

21 жніўня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках паседжання аматарскага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” прайшла прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч “Мае класныя спадарожнікі”.

Наталля Мікалаеўна Анашкевіч – класны кіраўнік у ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды”.

Школа – гэта цэлы сусвет, напоўненая рознымі пачуццямі, эмоцыямі, адчуваннямі і ўражаннямі. У 2022 годзе свет пабачыла кніга “У калейдаскопе школьных дзён”, на старонках якой было прадстаўлена жыццё яе класа на працягу пяці гадоў навучання ў школе. Новае выданне “Мае класныя спадарожнікі” стала працягам яркіх падзей у жыцці дзяцей, але ўжо ў перыяд іх навучання ў 10-11 класах.  

 На сустрэчу сабраліся дзеці – героі гэтай кнігі, калегі па працы, літаратары, чытачы бібліятэкі. Наталля Мікалаеўна пазнаёміла прысутных з новым выданнем – успомніліся пацешныя гісторыі на ўроках, яркія класныя і общешкольные мерапрыемствы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, пазнавальныя экскурсіі. Шмат прыемных слоў і падзякі атрымала ў адказ аўтар кнігі. Праца і талент таленавітага педагога і журналіста захаваны на старонках гэтай кнігі. Гэта выданне несумнеўна стане сапраўдным скарбам для чытачоў.

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы атрымала ў падару-нак ад аўтара кнігу з дароўным надпісам, а ў канцы мерапрыемства было фота на памяць.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
Далучайцеся да нас