Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Душа народа – у яго спевах

Душа народа – у яго спевах

29 жніўня 2024, 08:38 Культура 112
Душа народа – у яго спевах

У рамках шэрагу канцэртаў пад адкрытым небам, арганізаваных Міністэрствам культуры, 17 жніўня ў Аляксандраўскім скверы выступіў заслужаны калектыў Белдзяржфілармоніі – фальклорны гурт “Купалінка”.

Яго прадставіла мастацкі кіраўнік Ганна Сцепанкова. Калектыў дэманструе вакальнае мастацтва і беларускія народныя традыцыі на многіх айчынных і замежных культурных пляцоўках.

Творчае крэда фальклорнай групы “Купалінка” – адраджэнне і папулярызацыя нацыянальнага народна-песеннага мастацтва Беларусі. Калектыў распачаў сваю творчую дзейнасць у 1966 годзе як жаночы вакальны квартэт, паэтычнае імя якому дала вядомая беларуская народная песня “Купалінка”. Яго стваральнікам і духоўным айцом стаў народны артыст СССР Генадзь Іванавіч Цітовіч. Сёння квартэт “Купалінка” – прызнаны майстар вакальнай культуры, лаўрэат усесаюзных, міжнародных конкурсаў і фестываляў.

У 1986 годзе мастацкі кіраўнік калектыву, народная артыстка Беларусі Алена Сяргееўна Цялькова ў пошуку новых творчых магчымасцяў прынцыпова змяніла абліч-ча “Купалінкі”, узяўшы за аснову больш свабодную форму выканання, спалучаючы змешаныя спевы з інструментальным суправаджэннем. Гэта быў час, адзначаны пошукам адметнай сцэнічнай формы, рухам да мастацкага ўдасканалення і паглыбленнем у сутнасць народнай традыцыі.

Сёння фальклорны гурт “Купалінка”, калектыў Белдзяржфілармоніі, запатрабаваны ў краіне і за яе межамі. Ён бліскуча прадстаўляе нацыянальнае мастацтва з тысячамі канцэртаў па ўсёй Беларусі; у рамках дзяржаўных міжнародных мерапрыемстваў у Расіі, краінах Прыбалтыкі, Карэі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Балгарыі, Аўстрыі, Індыі, Канадзе, Люксембургу, Германіі, Бельгіі, Францыі, Югаславіі, Італіі, Сірыі, Даніі, Кітаі; на міжнародных выставах ЭКСПА ў Манрэалі, Гановеры, Мілане, Урумчы, Дубаі, днях культуры горада Менска ў Эстоніі, Фінляндыі – практычна па ўсім свеце.

Праз творчасць фальклорны гурт “Купалінка” захоўвае, адраджае і папулярызуе традыцыі і звычаі народа Беларусі, спрыяе сваім мастацтвам духоўнаму адраджэнню і ўзнёсламу стаўленню да ўсяго роднага.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас