Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята ручніка ў Ваверцы

Свята ручніка ў Ваверцы

18 жніўня 2024, 06:23 Культура 182
Свята ручніка ў Ваверцы

Брэндавае свята “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём маленькую Радзіму” прайшло ў Ваверскім Доме культуры.

Госцем свята стаў народны ансамбль песні і танцу “Лідчанка” Палаца культуры горада Ліды, які з асаблівай пяшчотай і радасцю вітаў жыхароў Ваверкі, дараваў сваю творчасць.

 Майстар-класы па ткацтве ручнікоў правяла народны майстар Беларусі Валянціна Сільвановіч.

Дзякуючы рэалізацыі экатурыстычнага праекта “Бацькаўшчына” Палаца культуры, стала добрай традыцыяй калектываў не толькі выступаць на розных сцэнічных пляцоўках краіны, але і наведваць знакавыя гістарычныя аб’екты ў рамках такіх выездаў.

 Падчас візіту ў аграмястэчка Ваверка ўдзельнікі народнага ансамбля песні і танцу “Лідчанка” Палаца культуры захапіліся касцёлам Перамянення Пана.

Храм быў пабудаваны ў стылі барока з элементамі класіцызму. Характэрна, што ён збудаваны на высокім каменным падмурку, і, калі паглядзець з вышыні птушынага палёту, відаць, што форма касцёла – крыж. Важнай асаблівасцю храма з’яўляецца арган на 15 галасоў, які з’явіўся ў ім у 1936 годзе.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5445
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас