Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адкрыццё чытальнай залы ў БДАМЛМ

Адкрыццё чытальнай залы ў БДАМЛМ

7 жніўня 2024, 07:11 Культура, літаратура 92
Адкрыццё чытальнай залы ў БДАМЛМ

26 ліпеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) пасля планавага рамонту адчыніла свае дзверы абноўленая светлая чытальная зала.

Дырэктар установы Алена Аляксандраўна Макаранка правяла цырымонію адкрыцця, павітала ўсіх тых, хто прыйшоў, і ўрачыста перарэзала чырвоную стужку, якая сімвалізуе пачатак працы залы.

Чытальная зала БДАМЛМ дае магчымасць доступу даследчыкаў да архіўнай інфармацыі, азнаямлення з матэрыяламі, якія захоўваюцца. Карыстальнікам чытальнай залы даступныя новыя камп’ютарызаваныя працоўныя месцы з доступам у Інтэрнэт. Дзякуючы мадэрнізацыі прасторы для наведвальнікаў у адкрытым доступе размешчаны вітрыны з актуальнымі выставачнымі праектамі архіва-музея.

У дзень адкрыцця чытальнай залы была праведзена куратарская экскурсія па выставе “Сам-насам з вечнасцю”, прысвечанай 100-годдзю народнага пісьменніка Васіля Быкава. Вядучы архівіст БДАМЛМ Наталля Аляксандраўна Мізон прадставіла дакументы, звязаныя з яго аўтабіяграфіяй, выступленне перад Саюзам пісьменнікаў, рукапісы, машынапісныя лісты з рукапіснымі праўкамі, перапіскі з калегамі, карэспандэнцыю, якую ён атрымліваў з усіх куткоў СССР і інш.

Госці змаглі больш даведацца пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, усвядоміць яго важкі ўклад у развіццё беларускай літаратуры і культуры.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас