Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкая дыпламатка Шмід узначаліць Генасамблею ААН

Навіны Германіі. Нямецкая дыпламатка Шмід узначаліць Генасамблею ААН

25 ліпеня 2024, 07:56 У свеце 52
Навіны Германіі. Нямецкая дыпламатка Шмід узначаліць Генасамблею ААН

Федэральны ўрад высунуў кандыдатуру цяперашняга Генеральнага сакратара АБСЕ на пост старшыні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у нью-ёркскай штаб-кватэры.

З наступнага года дыпламатка вышэйшага рангу Хельга Шмід стане старшынёй Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Федэральнае міністэрства замежных спраў паведаміла Нямецкаму агенцтву друку, што Федэральны ўрад высунуў кандыдатуру 63-гадовай дыпламаткі на высокі пост у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Паколькі ніякіх альтэрнатыўных кандыдатур не прадбачыцца, прызначэнне Шмід на адзін год з пачатку верасня 2025 года адбудзецца з верагоднасцю 100 прац.

Цяпер яна займае пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) і лічыцца “адным з самых дасведчаных высокапастаўленых нямецкіх дыпламатаў, мае добрыя сувязі і карыстаецца высокай міжнароднай рэпутацыяй”, гаворыцца ў паведамленні. Яна кіравала АБСЕ ў няпросты перыяд. Шмід раней была генеральным сакратаром Еўрапейскай службы вонкавых сувязяў у Брусэлі. У 2015 годзе Шмід была ўзнагароджана Федэральным крыжом за заслугі першай ступені.

Па дадзеных МЗС, за больш за 75-гадовую гісторыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Шмід стане ўсяго толькі пятай жанчынай на пасту старшыні Генеральнай Асамблеі ААН. Фактычныя выбары ў самым найбуйным органе ААН адбудуцца не раней чэрвеня 2025 года. Германія прэтэндуе на гэты пост упершыню пасля ўз’яднання. Раней пост прэзідэнта Генеральнай Асамблеі ААН ад Федэратыўнай Рэспублікі займаў Рудыгер фон Вехмар у 1981 годзе, а Петар Флорын ад тагачаснай ГДР быў прэзідэнтам у 1987 годзе.

Нью-Ёрк (dpa).

На фота: нямецкі дыпламат Хельга Шмід© pa/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас