Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Даследчык гісторыі беларускай мовы

Даследчык гісторыі беларускай мовы

25 ліпеня 2024, 08:56 Мова 57
Даследчык гісторыі беларускай мовы

20 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нара-джэння выдатнага беларускага мовазнаўца Уладзіміра Анічэнкі (1924-2001).

 Уладзімір Анічэнка нарадзіўся ў вёсцы Янаўка Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і.

У 1931 годзе ён паступіў вучыцца ў Янаўскую трохгадовую пачатковую школу, чацвёрты клас якой скончыў у суседняй вёсцы Камуна ў 1935 годзе. У 1935-1941 гадах Уладзімір Анічэнка вучыўся ў Хоцімскай сярэдняй школе.

У чэрвені 1941 года дапамагаў эвакуяаваць калгасных коней у Курскую вобласць. Пасля вяртання дадому зведаў усе жахі фашысцкай акупацыі: трапіў у Магілёўскі канцлагер, адкуль у хуткім часе ўцёк. Затым быў вывезены фашыстамі на прымусовыя работы ў Судэты (г. Мост, Чэхія), дзе яму разам з іншымі вязнямі пашанцавала вырвацца з няволі і стварыць у Арліцкіх гарах партызанскі атрад “Эда”, у складзе якога змагаўся з 12 верасня 1943 г. па 9 траўня 1945 года.

У 1945-1946 гадах беларус служыў у Чырвонай Арміі. Быў супрацоўнікам армейскай газеты “Гвардзеец”, пасля дэмабілізацыі працаваў карэспандэнтам ваўкавыскай гарадской газеты “Зара”.

На працягу 1947-1952 гадах Уладзімір Анічэнка быў студэнтам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў з адзнакай, і стаў аспірантам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.

У 1955 годзе ён абараніў кандыдацкую дысерта-цыю “Гісторыя форм прошлага часу ў беларускай мове па матэрыялах Літоўскай метрыкі XV-XVI ст.ст.”. Працаваў малодшым, а потым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства АН БССР. Займаўся ўкамплектаваннем інстытуцкай бібліятэкі рэдкімі рукапіснымі і друкаванымі помнікамі старабеларускага пісьменства.

У 1970 го-дзе Уладзімір Анічэнка абараніў доктарскую ды-сертацыю на тэму “Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі”. З гэтага часу Уладзімір  Анічэнка быў загадчыкам кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”).

У 1991-2001 гадах Уладзімір Анічэнка – прафесар кафедры беларускай мовы і загадчык лінгвістычнай лабараторыі пры навукова-даследчым сектары ўніверсітэта. Узначальваў савет па абароне кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасці “Беларуская мова”. Выхаваў больш за 20 кандыдатаў і дактароў навук мовазнаўства.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5438
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас