Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэтае свята – даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстой-валі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Ён захоўвае памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэманструе гістарычную сталасць, нацыянальную годнасць і цвёрдую волю нашчадкаў народа-пераможцы ўмацоўваць сваю дзяржаўнасць.
Знакавай датай адзначаны для нашай краіны 2024-ы год, год 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбылося гістарычнае дасье “Ганарымся мы гісторыяй сваёй” сумесна з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЛРТЦОН”. На мерапрыемства быў запрошаны ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Удовік Мікалай Анісімавіч, які падзяліўся сваімі ўспамінамі пра ваенныя гады. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што мір і суверэнітэт – самая вялікая каштоўнасць народа. Гэта тое, за што нашы продкі аддалі жыццё і тое, што мы любой цаной абавязаны захаваць і перадаць новым пакаленням. Таму Дзень Незалежнасці – свята, якое аб’ядноўвае ўсю краіну і ўсіх беларусаў. Бібліятэкар расказала прысутным пра святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, нагадала гісторыю паходжання назвы нашай краіны, пазнаёміла з традыцыямі беларускага народа. Усе ахвочыя маглі прыняць удзел у бліц-віктарыне на лепшага знаўца гісторыі і культуры Беларусі.

Тым жа днём у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы для вучняў 7-9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 імя М.Б. Куканенкі” аздараўленчага лагера “Патрыёт” была праведзена гадзіна патрыятызму “Пад знакам незалежнасці і вызвалення”. Дзецям расказалі пра ваенную аперацыю “Баграціён”, паказалі фільм аб вызваленні Менска, Гародні і Віцебска, зняты ваеннымі журналістамі ў 1944 годзе, расказалі пра мірныя і стваральныя памкненні нашай краіны пасля вайны і па нашы дні. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі і альбомамі па тэме, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.


У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” прайшла пазнавальная гадзіна “О, Беларусь, мая калыска, жыццё маё, прытулак мой!”, якая была прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве дзецям расказалі пра нашу краіну Беларусь, а затым усе прысутныя здзейснілі падарожжа па беларускай зямлі. Яны наведалі розныя станцыі: “Гарады Беларусі”, “Казачная”, “Чым і кім славіцца мой край”, “Дзякуй дзеду за Перамогу”, “Мова маёй бабулі”, “Экалагічная” і “З крыніц спрадвечных”, дзе адказвалі на пытанні віктарын. На апошняй станцыі “З крыніц спрадвечных” дзеці пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і прачыталі іх вершы. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Беларусь – мая песня”.


Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” правялі гадзіну беларусазнаўства “Квітней пад мірным небам, Беларусь”. На мерапры-емства запрасілі людзей розных пакаленняў. Прадстаўнікі старэйшага пакалення дзяліліся ўспамінамі пра сваё пасляваеннае дзяцінства і юнацтва. Моладзь расказвала аб сваіх марах. Усе расказвалі пра свае любімыя мясціны нашай краіны. Бібліятэкары правялі агляд кніг “Пад мірным небам Беларусі”, на старонках якіх размешчаны цудоўныя краявіды роднай Беларусі.

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 5” адбылася гутарка-дыялог “Квітней пад небам сінім Беларусь”. Вядовец прапанаваў назваць прыказкі і прымаўкі аб Радзіме, успомніць жывёльны і раслінны свет краіны і падкрэсліць, якія з іх занесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Вядовец расказаў легенду пра Беларусь, прапанаваў адгадаць загадкі пра расліны і жывёл роднага краю, правёў конкурс “Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь”.

У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў урок-падарожжа “Моцная і незалежная мая краіна Беларусь”. Выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Ліды” адправіліся ў завочнае падарожжа па мясцінам нашай роднай Беларусі. Дзецям нагадалі пра афіцыйныя сімвалы дзяржавы і расказалі, чаму менавіта 3 ліпеня для нас – гэта значная дата. Дзеці напісалі на васільках пажаданні для роднай краіны і прынялі ўдзел ў віктарыне “Мой край”.


Тэматычная гадзіна “Квітней мой край пад мірным небам” прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшоў у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2”. Гаворка ішла аб тым, што гэта свята сваей веліччу і духоўнай сілай звязала пераемнасць многавяковых традыцый, ратную і працоўную доблесць і сучасныя дасягненні. Аб тым, як краіна паўстала з руін, пераадолела цяжкасці, і сёння мы бачым прыгожыя гарады і вёскі, магутныя заводы. Беларусь сустракае свята паспяхова развіваючы ўсе сферы жыцця грамадства, зберагла гістарычную памяць, дэманструе прыхільнасць агульначалавечым каштоўнасцям, супрацоўніцтву пакаленняў. Усе гэтыя высновы прысутныя падцвердзілі на прыкладзе свайго горада, успаміналі, як мянялася аблічча горада Ліда, адкрываліся прадпрыемствы і культурныя аб’екты.

3 ліпеня філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” прыняў удзел у гарадскім свяце “О, Беларусь, краіна родная!”, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, з тэматычнай выставай “Старонкі гэтых кніг – гісторыя вайны”. Таксама бібліятэкай быў прадстаўлены бібліяквілт “Вайна. Беларусь і Памяць”, які прыцягваў увагу гараджан і служыў святочнай фотазонай.


ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы” сардэчна павіншавала ўсіх жыхароў і гасцей нашай краіны З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас гарадскога свята “Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці”. У святочным настроі 3 ліпеня супрацоўнікі бібліятэк Лідчыны сустракалі ўсіх на адкрытай інтэрактыўнай бібліятэчнай пляцоўцы “Непаўторная, святая, беларуская старонка”, дзе кожны змог акунуцца ў атмасферу прыгажосці і сілы беларускай зямлі. Для гасцей свята была падрыхтавана фотазона з адсылкамі да важнейшых падзей гісторыі краіны.



Сустракалі святочнымі мерапрыемствамі сваіх чытачоў і іншыя бібліятэкі Лідчыны. Так, філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3” падрыхтаваў для сваіх гасцей гістарычны экскурс “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць, што шанаваць!”, а ў філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Гуды” чытачы і наведвальнікі завіталі на гістарычную гадзіну “Беларусь – мая краіна”, дзе сталі ўдзельнікамі віктарыны пра жывёльны і раслінны свет роднай Беларусі.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру. Гэтае свята значнае для кожнага беларуса як памяць пра тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў.
Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу
ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы” Сандакова Кацярына Станіславаўна.

