Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Зборная Германіі выйшла ў плэй-офф

Навіны Германіі. Зборная Германіі выйшла ў плэй-офф

26 чэрвеня 2024, 20:15 Спорт, У свеце 31
Навіны Германіі. Зборная Германіі выйшла ў плэй-офф

Зборная Германіі абыграла венграў і датэр-мінова выйшла ў плэй-офф чэмпіянату Еўропы па футболе.

У  чарговым матчы групавой стадыі футбольнага Еўра, які адбыўся ў Штутгарце, каманда Германіі пераіграла венграў з лікам 2:0. Дзякуючы гэтаму поспеху бундэстым забраніравала за сабой месца ў плэй-офф.

Да гэтага венгры не саступалі немцам на працягу трох сустрэч запар (2:2, 1:1, 1:0). Але сёння іх серыя перапынілася.

На 22-й хвіліне вызначыўся Джамал Мусіала, які скарыстаўся бязладдзем у абарончых парадках венграў. А на 67-й перавагу гаспадароў кантынентальнага першынства замацаваў Ілкай Гюндаган.

Soccer Football – Euro 2024 – Group A – Germany v Hungary – Stuttgart Arena, Stuttgart, Germany – June 19, 2024 Hungary’s Peter Gulacsi in action after Germany’s Robert Andrich shoots at goal REUTERS/Lee Smith

Soccer Football – Euro 2024 – Group A – Germany v Hungary – Stuttgart Arena, Stuttgart, Germany – June 19, 2024 Hungary’s Roland Sallai scores a goal that was later disallowed REUTERS/Kai Pfaffenbach

У дададзены да асноўнага час першага тайма мяч пабываў у варотах немцаў пасля ўдару Раланда Шалаі. Але галоўны суддзя адмяніў гэты гол, скарыстаўшыся дапамогай VAR і зафіксаваўшы становішча “па-за гульнёй”.

У трэцім туры зборныя Швейцарыі і Германіі згулялі ўнічыю ў матчы групавой стадыі ЧЭ па футболе.

У адным з самых чаканых матчаў трэцяга тура групавой стадыі чэмпіянату Еўропы па футболе швей-царцы і немцы не выявілі пераможца – 1:1. Двубой каманд групы А адбыўся ў Франкфурце-на-Майне.

Раней “крыжакі” не саступалі зборнай Германіі на працягу трох вочных сустрэч запар (адна вікторыя, дзве нічые). І сёння яны, да здзіўлення многіх, падоўжылі серыю. Прычым і зусім маглі перамагчы, бо доўгі час лідыравалі – 1:0.

Швейцарская дружына вырвалася наперад пасля дакладнага ўдару Дана Ндойе (28-я хвіліна). Але Ніклас Фюллькруг (90+2), які ўступіў у гульню з лаўкі запасных, незадоўга да канца асноўнага часу прынёс гаспадарам кантынентальнага першынства нічыю.

Soccer Football – Euro 2024 – Group A – Switzerland v Germany – Frankfurt Arena, Frankfurt, Germany – June 23, 2024 Germany’s Jamal Musiala in action with Switzerland’s Fabian Schar and Fabian Rieder REUTERS/Bernadett Szabo

Гол паўабаронцы бундэстым Роберта Андрыха (17) быў адменены галоўным суддзём пасля выкарыстання VAR.

Мануэль Нойер правёў 18-ты матч у фінальных стадыях Еўра і стаў рэкардсменам па гэтым паказчыку сярод брамнікаў. Галкіпер зборнай Германіі пабіў дасягненне італьянца Джанлуіджы Буфона (17).

Яшчэ ў адным двубоі трэцяга тура ў гэтай групе вугорцы ў самай фіналі вырвалі перамогу ў шатландцаў з рахункам 1:0.

Выніковая турнірная табліца групы А выглядае так: 1. Германія – 7 ачкоў (3 сустрэчы). 2. Швейцарыя – 5 (3). 3. Венгрыя – 3 (3). 4. Шатландыя – 1 (3).

Юры БАКЯРЭНКА.

Фота: РЭЙТАР.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой
Мова

Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой

28 чэрвеня 2019, 11:0621
Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?
Мова

Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?

29 жніўня 2019, 15:3621
Далучайцеся да нас