Home
Навука

У Лідскім раёне са школай развітаўся 791 выпускнік. У іх ліку 70 медалістаў

У Лідскім раёне са школай развітаўся 791 выпускнік. У іх ліку 70 медалістаў

Штогод выпускнікі ўсіх устаноў адукацыі Лідскага рэгіёна сустракаюцца на Дажыначнай плошчы, каб даць старт новаму жыццёваму этапу і разам зрабіць упэўнены крок у будучыню. І гэта выдатная традыцыя! Вось і сёлета на цэнтральнай плошчы горада сабраліся яркія, адважныя і, безумоўна, таленавітыя дзеці, гатовыя заявіць пра сябе.

Сярод іх навучэнцы профільных ваенна-патрыятычных класаў, выдатнікі вучобы, выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, пераможцы розных этапаў рэспубліканскіх алімпіяд па навучальных прадметах, навукова-практычных канферэнцый, лідары моладзевых грамадскіх арганізацый, актыўныя ўдзельнікі рэспубліканскіх патрыятычных акцый і конкурсаў, актывісты дзіцячых моладзевых і грамадскіх аб’яднанняў. Гэта яркія, поўныя ідэй і запалу дзеці, гатовыя пакараць новыя вяршыні на карысць сваёй Радзімы.

Сёлета на Лідчыне 791 выпускнік. Многія дзеці ўжо маюць сваю гісторыю поспеху. 65 навучэнцаў скончылі школу з залатым медалём, 5 – са срэбным. Сярод медалістаў – 60 выпускнікоў школ горада Ліды, 8 – горада Бярозаўкі і 2 выпускнікі сельскіх школ (Ёдкаўская СШ і Дзітвянская СШ). Сямёра ўчарашніх старшакласнікаў з’яўляюцца пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскіх алімпіяд па навучальных прадметах, з якіх двое – стыпендыяты прэміі адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Раздзяліць з выпускнікамі гэты радасны дзень прыйшлі ганаровыя госці: старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ложачнік, старшыня Лідскага раённага савета дэпутатаў Інэса Белуш, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Владыка, начальнік кіравання адукацыі Вольга Тарасюк, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама і прадпрыемстваў раёна, біскуп Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Падчас урачыстай цырымоніі выпускнікам, якія паказалі найвышэйшы вынік у вучобе, былі ўручаны залатыя і срэбныя медалі. Таксама адбылося ўзнагароджанне дзяцей у намінацыі “Зорка “Моладзевы лідар”, удзел у якім прынялі нашы таленавітыя землякі – бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў 1996 года Валерый Цыленць і музычны прадзюсар, аўтар песень, пераможца тэлепраекта X-фактар Беларусь Андрэй Панісаў. Прыемнай неспадзеўкай стаў музычны падарунак у выкананні кіраўнікоў устаноў адукацыі

Моладзь Лідчыны ганарыцца сваёй малой радзімай і шануе магчымасць жыць і развівацца ў шчаслівай краіне. З падзякай да ваяроў-абаронцам, якія абаранілі волю і падарылі нашай краіне 80 гадоў мірнага жыцця, да Вечнага агню ля Кургана Неўміручасці выпускнікі 2024 года ўсклалі кветкі і гірлянду.

І паколькі выпускны-2024 праходзіць у Год якасці, юнакі і дзяўчаты паабяцалі імкнуцца да высокіх вынікаў ва ўсіх сваіх пачынаннях. А завяршылася ўрачыстая частка па традыцыі запускам паветраных шароў і школьным вальсам.

Але гэта яшчэ не ўсё. Выдатны вечар працягнуўся ў спартова-аздараўленчым комплексе “Алімпія”.

Лілея Лапшына, lidanews.

Previous article Вядомыя вынікі другога дня ЦЭ, які праходзіў 30 траўня
Next article Амаль да апоўначы "звінела каса"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415