Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Творчая сустрэча з доктарам

Творчая сустрэча з доктарам

21 чэрвеня 2024, 05:37 Грамадства 22
Творчая сустрэча з доктарам

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка ў Маладзечанскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Багдановіча адбылася творчая сустрэча з доктарам медыцынскіх навук, прафесарам Васілём Аверыным, ураджэнцам г. Маладзечна, які 40 гадоў прысвяціў дзіцячай хірургіі і ратаванню жыццяў дзяцей, працуючы ў Цэнтры дзіцячай хірургіі.

Свой працоўны шлях Васіль Аверын пачынаў у маладзечанскай дзіцячай бальніцы, дзе рабіў першыя аперацыі. На сустрэчу з выбітным чалавекам прыйшлі навучэнцы медыцынскага каледжа імя І.В. Залуцкага, яго калегі з Маладзечанскай дзіцячай бальніцы. Гэта была цікавая размова пра поспехі беларускіх медыкаў, пра яркія і драматычныя моманты працы, пра будучыню медыцыны. Госці сустрэчы, прадстаўнікі каледжа, бібліятэкі і бальніцы атрымалі ў падарунак кнігу “Верные хирургическому сождружеству”.

Васіль Аверын – адзін з герояў гэтай кнігі. Васіль Іванавіч як раз вучыўся разам з будучым выбітным анколагам прафесара Залуцкім, імя якога носіць сёння медычны каледж. Шчыра зацікаўленыя студэнты задалі шмат пытанняў шаноўнаму прафесару пра будні хірургіі. Васіль Іванавіч як добры выкладчык падрыхтаваў чатыры прэзентацыі, у якіх распавёў пра сваё дзяцінства і бацькоў, выкладчыкаў з вучэльні і інстытута, кіраўнікоў на кафедры дзіцячай хірургіі.

Вялікую цікавасць і хваляванне выклікала прэзентацыя пра складаныя выпадкі з практыкі. Аўдыторыя была шчыра ўдзячная шаноўнаму земляку. У канцы сустрэчы выступіла маці высокага і статнага хлопца Уладзіслава Шэмета, якому Васіль Аверын выратаваў жыццё. Дзед хлопчыка сябраваў з доктарам, знайшоў яго і паклікаў літаральна з рыбалкі да аперацыйнага стала… Уладзіслаў таксама падзякаваў свайму лекару!

Эла Оліна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас