Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
МАЛАДЗЕЧНА – 2024

МАЛАДЗЕЧНА – 2024

21 чэрвеня 2024, 06:34 Культура, літаратура, Мова 33
МАЛАДЗЕЧНА – 2024

А. Маркевіч: “Родная мова і народная творчасць спрадвеку былі ў аснове пазнання свету і духоўнага росту асобы”

14 чэрвеня XXIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адкрыўся гала-канцэртам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З прывітальным словам выступіў міністр культуры Анатоль Маркевіч, пасля чаго ён зачытаў віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

– 23-і год мы збіраемся разам на гэтай гасціннай маладзечанскай зямлі, вітаем сяброў, каб убачыць свае добрыя напрацоўкі, паказаць нашу творчасць, нашу “беларускасць”, нашу гісторыю, спадчыну, – сказаў міністр, размаўляючы з журналістамі да адкрыцця.

Паводле яго слоў, праходзячы па вуліцах Маладзечна, можна ўбачыць вялікую цікавасць да фестывалю ў жыхароў і гасцей горада.

– Фестываль кожны год набірае абароты, дабаўляе і ўдзельнікаў – тых, хто мае вялікае жаданне прыехаць на гэтую гасцінную зямлю і адпачыць душой, сэрцам. Тут асаблівая атмасфера, пануе вельмі добры настрой, павага да нашай культуры, нашай мовы, – дадаў міністр.

Анатоль Маркевіч адзначыў, што маладзечанская зямля збірае вядомых артыстаў, паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў. Фестываль у Маладзечне можа перарасці ў міжнародны. У гэтым годзе яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі дзевяці рэгіёнаў РФ.

Міністр падкрэсліў, што сфера культуры робіць вельмі шмат для аб’яднання беларусаў:

– Каб мы былі разам, гаварылі пра нашу Беларусь толькі добрыя словы. Мы жывём у цудоўнай краіне, дзе вельмі спакойна і мірна.

Між тым песенныя матывы ўжо з 11 чэрвеня, калі пачаліся фестывальныя мерапрыемствы, гучаць не толькі на сцэне Летняга амфітэатра. На асноўных пляцоўках, а гэта цэнтральная плошча, цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча, Палац культуры, музычны каледж імя М.К.Агінскага, пляцоўка каля кінатэатра “Радзіма”, кожны дзень арганізуюцца канцэртныя праграмы творчых калектываў, спектаклі, прэзентацыі кніг, пленэры і майстар-класы.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” – старонка з дзяцінства салісткі групы “Аўра” Юліі Быкавай. Такім меркаваннем яна падзялілася з карэспандэнтам БЕЛТА пасля выступлення на адкрыцці фестывалю.

– Маладзечна – гэта старонка з майго дзяцінства. Зусім побач жылі мае бабуля і дзядуля, там і цяпер застаўся той драўляны дом. Усё дзяцінства мы ездзілі ў гэты горад, па гэтай жа дарозе, – сказала Юлія Быкава, дадаўшы, што з дзяцінства ўспамінаецца толькі добрае.

Салістка групы “Аўра” з цеплынёй успамінае той шлях, які вёў у Маладзечна.

– Нават дарога спрыяе таму, каб палюбіць гэты фестываль, – сказала яна.

Сёння, маючы вопыт выступлення на шматлікіх пляцоўках, Юлія Быкава заўважыла: ёсць дзве асабліва цёплыя публікі – маладзечанская і віцебская, што звязана, верагодна, з наяўнасцю амфітэатраў.

-Калі канцэрт на плошчы, людзі свабодна перамяшчаюцца. Амфітэатр збірае людзей у гэту чашу. Тут заўсёды такія эмоцыі, тут заўсёды так цёпла прымаюць нашых беларускіх артыстаў. Мне заўсёды прыемна выступаць у Маладзечне, – сказала яна.

Пяты раз ужо Юлія Быкава прыязджае на фестываль у Маладзечна з песняй “Затрымай мяне”.

– Мне здаецца, гэта знак таго, што мы ў гэтым жыцці робім нешта добрае для беларускай песні і музыкі. Не выпадкова пяты раз нас запрашаюць з гэтай песняй прыняць удзел у фестывалі, – сказала яна.

Салістка групы “Аўра” падзякавала арганізатарам і ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы фестывалю, за ўвагу да беларускіх аўтараў.

– Сёння я налічыла як мінімум тры нашы кампазіцыі, а значыць, мы жывём і пішам недарэмна. Нашы песні гучаць, таму што нясуць беларускія каштоўнасці – сямейныя, культурныя, нацыянальныя. Дзякуй, што нас запрашаюць, а значыць, ёсць стымул працаваць далей, – сказала на заканчэнне яна.

 

Праграма Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2024” была насычана разнастайнымі падзеямі.

У калейдаскопе фестывальных дзён актыўны ўдзел прымала і моладзь, якой даверана працягваць лепшыя нацыянальныя традыцыі.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, намеснік старшыні Менаблвыканкама Аляксандр Ільясевіч, старшыня Маладзечанскага райвы-канкама Павел Губко сустрэліся з юнакамі і дзяўчатамі, якія толькі пачынаюць свой шлях у прафесію.

Мадэратарам маладзёжнага форуму “Узлёт” у Палацы культуры г. Маладзечна выступіла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Менскага аблвыканкама Ала Шахоцька.

Асаблівую, сяброўскую атмасферу і летась адзна-чалі ўдзельнікі ІІ рэспубліканскага форуму маладых спецыялістаў устаноў культуры. Не кожнаму пашчасціць сустрэцца з міністрам, расказаць пра сябе, задаць хвалю-ючыя пытанні і далей у жыцці кіравацца аўтарытэтнай парадай.

А 15 чэрвеня на Цэнтральнай плошчы маладыя выканаўцы Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў правялі канцэртную праграму, прысвечаную беларускай дудзе ды і дудцы.

Чароўныя мелодыі гэтых інструментаў – гэта сакральны сэнс беларускіх традыцый.

15 чэрвеня былі вызначаны пераможцы Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Уладальнікам Гран-пры Нацыянальнага конкурсу ў Маладзечне стала прадстаўніца Менскай вобласці Вераніка Высоцкая!

Віншуем!

Фестываль за-вяршыўся выступлен-нем группы “Сosa Nostra” і дыскатэкай.

Паводле СМІ.

Фота Сяргея Шэлега і інш.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3330
Далучайцеся да нас