Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Над сінім Нёманам

Над сінім Нёманам

23 мая 2024, 07:37 Культура 40
Над сінім Нёманам

Абласны фэст хораў і ансамбляў песні і танцу “Над сінім Нёманам”, прысвечаны 80-м угодкам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся ў Палацы культуры горада Ліды 18 траўня.

Гасцінная Ліда прымала калектывы з Наваградскага, Ашмянскага, Іўеўскага, Смаргонскага раёнаў і самога горада Ліды.

Асаблівасцю цяперашняй культурнай падзеі стала тое, што ўпершыню ў ёй удзельнічалі не толькі дарослыя, але і дзіцячыя хоры, харавыя ансамблі песні і танцу. Фэст праходзіў у трох намінацыях. Кожны калектыў выканаў па некалькі твораў, у ліку якіх апрацоўкі народных песень, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі, творы беларускіх аўтараў.

А 19 траўня ў Гародні паказалі сваю творчасць калектывы з Ваўкавыскага, Мастоўскага, Гарадзенскага раёнаў і горада Гародні.

Кіравала фестывалем каманда рэжысёрска-пастановачнай групы Гарадзенскага АМЦНТ, Гара-дзенскага музычнага каледжа і Палаца культуры горада Ліды.

Як адзначылі арганізатары, пра вынікі конкурсу будзе абвешчана пазней, а ўручэнне ўзнагарод перамож-цам адбудзецца на імпрэзах у гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Гародні.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5439
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас