Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Больш за 10 навінак на беларускай мове

Больш за 10 навінак на беларускай мове

9 мая 2024, 19:28 Мова 44
Больш за 10 навінак на беларускай мове

Больш за 10 навінак CINEVOKA: французскія камедыі, культавыя экранізацыі, вестерны 1960-х на беларускай мове

З сакавіка па красавік CINEVOKA, праект па агучванні сусветнага кіно на беларускую мову, выпусціў 11 навінак. Усе яны даступныя да прагляду на відэасервісе VOKA.

 Гэтай вясной у беларускай агучцы выйшлі культавыя французскія камедыі з Люі дэ Фюнэсам: працяг гісторыі пра Фантамаса – “Фантамас раз’юшаны” і “Фантамас супраць Скотланд-Ярда”, а таксама першыя два фільмы пра прыгоды жандара Крушо – “Жандар з Сан-Трапэ” і “Жандар у Нью-Ёрку”.

На беларускай мове загаварылі і каўбоі – гледачы VOKA цяпер могуць паглядзець два папулярныя вестарны 1960-х: “Джанга” і “Золата МакКены”. Яшчэ два сусветных кінахіта таго часу таксама сталі даступныя на платформе – аскараносная экранізацыя п’есы Джэймса Голдмэна “Леў узімку” з Кэтрын Хапбёрн, Пітарам О’Тулам і Энтані Хопкінсам і камедыя паводле п’есы Уільяма Шэкспіра “Утаймаванне наравістай” з Элізабэт Тэйлар і Рычардам Бёртанам.

Яшчэ адна экранізацыя – ужо сучасная – “Джэйн Эйр” паводле рамана Шарлоты Бронтэ папоўніць калекцыю меладрам, а для сямейнага прагляду відэасервіс падрыхтаваў мультфільм “Астэрыкс і таемнае зелле”. Аматары баявых мастацтваў змогуць ацаніць у беларускай агучцы тайскі крымінальны трылер “Онг Баг”.

Дзякуючы праекту CINEVOKA на VOKА ўжо сабрана больш за 50 фільмаў і серыялаў на беларускай мове – усё ад галівудскіх блакбастэраў да класікі анімэ. Гэтая эксклюзіўная калекцыя пастаянна абнаўляецца, яе можна знайсці ў спецыяльным раздзеле “CINEVOKA – Кіно па-беларуску”. Кантэнт для яго ствараецца спецыяльна для відэасервіса VOKA і даступны толькі на платформе.

“Бізнес-Ліда”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0013
Далучайцеся да нас