Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах

Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах

4 мая 2024, 21:45 Грамадства, Культура 85
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах

Спецыялісты здолелі вярнуць хараство абразу, які быў у безнадзейным стане. Аўтарства абраза прыпісваюць Францішку Смуглевічу, пачынальніку беларускай жывапіснай школы.

Моцна пашкоджаны абраз Маці Божай Анёльскай адшукалі ў пачатку 2020-х у капліцы, што стаіць на могілках у вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна. Велізарны абраз памерам 340х180 см, які ляжаў у кутку сціплай капліцы, прызначаўся яўна не для яе. Палатно было разарванае на шматкі, а сам жывапіс моцна пацямнеў у неспрыяльных умовах, так што малюнак ледзь чытаўся – здавалася, што безнадзейны выпадак.

У сакавіку 2021 года абраз аддалі на рэстаўрацыю. Майстры-рэстаўратары здолелі аднавіць твор мастацтва ва ўсім яго харастве. Вярнуўся да парафіі ён толькі цяпер. Агульны кошт складанага аднаўлення абраза склаў 7,5 тысячы даляраў. Цяпер ён зойме пачэснае месца ў галоўным алтары новага касцёла ў Стоўбцах, пастаўленага высілкамі дзейнага ксян-дза Ігара Лашука.

 Калі будучыня абраза зразумелая, то ў ягонай гісторыі больш белых плямаў. Выказваюцца меркаванні, што твор можа належаць пэндзлю Францішка Смуглевіча, найбольш выдатнага беларускага мастака канца XVIII стагоддзя, але гэтыя здагадкі пакуль не знайшла свайго пацвярджэння. Да таго ж у Смуглевіча было нямала вучняў, манера якіх падобная да манеры іхняга настаўніка.

 Дакладна невядома, адкуль ён мог узяцца. У парафіі лічаць, што абраз вісеў у галоўным алтары аднаго з касцёлаў на Стаўбцоўшчыне. Першапачаткова меркавалі, што ён вісеў у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі канца XVI стагоддзя ў той самай Дзераўной. Але апошнія архіўныя даследаванні паказалі, што ў інвентарах гэтага касцёла такі абраз не згадваецца, але згадваецца ў інвентарах старога касцёла ў вёсцы Налібакі, за пару кіламетраў ад Дзераўной.

 Драўляны барочны касцёл у Налібаках быў пабудаваны ў 1699 годзе. За польскім часам ён стаў замалым для парафіі, і побач у 1935 годзе пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, які быў скончаны толькі ў 1994 годзе. У жніўні 1943 года падчас карнай аперацыі “Герман” вёску спалілі нацысты, пры гэтым забіўшы мясцовых ксяндзоў і спаліўшы стары касцёл.

Паводле СМІ.

Фота: фэйсбук, суполка Парафія

Св. Казіміра, Стоўбцы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас