Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новае выданне. Слонімшчына ў беларускай фалерыстыцы

Новае выданне. Слонімшчына ў беларускай фалерыстыцы

24 красавіка 2024, 13:24 Выданні 39
Новае выданне. Слонімшчына ў беларускай фалерыстыцы

Лідскае выдавецтва “Пружмень” выпусціла кнігу Сяргея Чыгрына “Слонімшчына ў люстэрку фалерыстыкі”. Мэта выдання – падсумаваць усё тое, што ёсць на сённяшні дзень пра Слонімшчыну у беларускай фалерыстыцы.

Нагадаем, што тэрмін “фалерыстыка” ўпершыню стаў ужывацца ў 1937 годзе чэхаславацкім калекцыянерам узнагарод Олдржыхам Пільцам. А ў былым Савецкім Саюзе пра фалерыстыку ўпершыню напісаў Раман Шэйн з Баку ў артыкуле “Фалерыстыка – сястра нумізматыкі”, які быў апублікаваны ў часопісе “Дэкаратыўнае мастацтва СССР” у 1965 годзе.

Да першай групы фалерыстыкі адносяцца ордэны, медалі, значкі, жэтоны і форменная фурнітура (какарды), вырабленыя высокай якасці, якія маюць спецыяльныя ўпакоўкі, зберажэнне і сур’ёзную якасць тэхналагічнага сартавання.

Да другой групы фалерыстыкі адносяцца служ-бовыя знакі, сувенірныя значкі, памятныя і сувенірныя жэтоны, форменная фурнітура (асноўная частка прадметаў) высокай і сярэдняй якасці выпуску.

На вялікі  жаль, у Беларусі няма спецыяльнага выдання для фалерыстаў і, наогул, для калекцыянераў. Напачатку 1990-х гадоў калекцыянеры Алесь Сярожкін і Уладзімір Цярохін выдавалі ў Оршы газету “Беларускі калекцыянер”. Выйшлі з друку 24 нумары, а потым выданне, з-за недахопу фінансаў, спыніла сваё існаванне.

Гісторыя Слоніма і яго ваколіцаў, помнікі, падзеі і людзі, прадпрыемствы і навучальныя ўстановы адлюстраваны ў беларускай фалерыстыцы. Таму кніга Сяргея Чыгрына – гэта першая спроба ажыццявіць каталагізацыю слонімскіх значкоў, медалёў і жэтонаў. Хаця ўсе звесткі пра слонімскую фалерыстыку сабраць у адзін каталог немагчыма. Але на сёння ў гэтым выданні – найбольш поўнае іх адлюстраванне і апісанне.

Добра было б, каб кожны раён меў падобнае выданне па даследаванні фалерыстыкі. Гэта таксама наша гісторыя і наш скарб, пра які мы павінны не забываць, ведаць і шанаваць.

Міхась Акулка. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас