Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адкрываючы нацыянальныя музычныя скарбы

Адкрываючы нацыянальныя музычныя скарбы

17 красавіка 2024, 20:34 Культура 50
Адкрываючы нацыянальныя музычныя скарбы

Інтэрактыўная лекцыя ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з серыі  “Творы беларускіх кампазітараў  у  кантэксце  еўрапейскай культурнай традыцыі” была прысвечана творчасці беларускіх кампазітараў Мікалая Аладава, Пятра Падкавырава, Рыгора Пукста, Мікалая Чуркіна, Анатоля Багатырова і іншых.

Лекцыю праводзілі аспіранты Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Галіны Паўлаўны Цмыг. Прагучала цікавая інфармацыя пра развіццё беларускай камернай музыкі ў ХХ стагоддзі.

Адным  са стваральнікаў сімфанічнага камерна-інструментальнага і камерна-вакальнага, кантатнага і харавога жанру беларускай музыкі быў Мікалай Аладаў. У 1970 – 1980 -я гады  кіраваў нацыянальнай кампазітарскай школай Анатоль Багатыроў. Анатоль Васільвіч выхаваў не адно пакаленне беларускіх кампазітараў. Сярод іх такія вядомыя імёны, як Юры Семяняка, Генрых Вагнер, Яўген Глебаў, Дзмітрый Смольскі, Ігар Лучанок,  Сяргей Картэс, Андрэй Мдзівані, Уладзімір Солтан і іншыя. Самае каштоўнае ў яго вучнях тое, што ўсе яны выбралі свой шлях у кампазіцыі, выпрацавалі свой асабісты стыль і знайшлі сваю тэму ў мастацтве.

 Елізавета Зямскова ўдзяліла частку аповеду наватарскім тэндэнцыям музычнага авангарду ХХ стагоддзя, які нараждаўся пасля I і II сусветных войнаў, як адлюстраванне ў мастацтве вялікіх сусветных зрухаў, і прыйшоў на Беларусь значна пазней – у 60-70-тыя гады.  Лектар прадэманстравала, як авангардныя рысы адбіліся ў творчасці Дзмітрыя Смольскага (1937 – 2017), Сяргея Картэса (1935- 2016) і Яўгена Глебава (1929 – 2000) ды іншых беларускіх кампазітараў.

Лекцыі адбываются кож-ную другую сераду ў 15.00 у зале нотных дакументаў

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Далучайцеся да нас