Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Бум патэнтаў у вобласці ШІ ў Германіі

Навіны Германіі. Бум патэнтаў у вобласці ШІ ў Германіі

10 красавіка 2024, 20:22 У свеце 39
Навіны Германіі. Бум патэнтаў у вобласці ШІ ў Германіі

Нямецкая прамысловасць істотна паскорыла развіццё штучнага інтэлекту. Па колькасці заявак на выдачу патэнтаў для нямецкага рынку Германія займае другое месца пасля ЗША

У нямецкай прамысловасці і навуцы актывізаваліся даследаванні і распрацоўкі ў вобласці штучнага інтэлекту. Паводле аналізу Германскага ведамства па патэнтах і гандлёвых знаках (DPMA), па колькасці патэнтавых заявак у гэтай сферы для нямецкага рынку Германія займае другое месца пасля ЗША. Летась колькасць апублікаваных патэнтавых заявак на вынаходствы ў вобласці ШІ павялічылася на 40% у параўнанні з 2019 годам. 

Сярод заявак, апублікаваных у 2023 годзе, на долю нямецкіх кампаній і навукова-даследчых устаноў прыйшлося 17,1%, у той час як амаль траціна (32,4%) паступіла са ЗША. Далей ідуць Японія, Кітай і Паўднёвая Карэя. 

– Магутная і шырокая інавацыйная дынаміка дэманструе, што ў будучыні ШІ будзе іграць важную ролю ў многіх сферах жыцця, – лічыць прэзідэнт DPMA Ева Шэвіёр. Калі меркаваць па колькасці патэнтавых заявак, то нямецкія кампаніі займаюць адносна добрыя пазіцыі на айчынным рынку, лічыць Шэвіёр, звязваючы гэта са зваротам да бізнэсу і навукі:

– З улікам неверагоднай дынамікі ў іншых частках свету мы таксама павінны працягваць рабіць усё магчымае, каб заставацца ў ліку самых інавацыйных краін у гэтай ключавой тэхналогіі будучыні.

Мюнхен (dpa).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас