Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Касмічны экіпаж з Марынай Васілеўскай паспяхова вярнуўся на Зямлю

Касмічны экіпаж з Марынай Васілеўскай паспяхова вярнуўся на Зямлю

10 красавіка 2024, 21:31 Грамадства 138
Касмічны экіпаж з Марынай Васілеўскай паспяхова вярнуўся на Зямлю

 6 красавіка экіпаж з першым касманаўтам суверэннай Беларусі Марынай Васілеўскай зрабіў пасадку на Зямлю.

Разам з Марынай Васілеўскай на Зямлю вярнуліся Герой Расіі ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўт NASA Лорэл О’Хара.

Пасадка апарата адбылася штатна ў 10.17 па менскім часе прыблізна за 150 км на паўднёвы ўсход ад горада Жэзказган у Казахстане. Мяккую пасадку забяспечылі парашуты, а таксама спецыяльныя рухавікі, якія ўключыліся за некалькі метраў да прызямлення.

Палёт Марыны Васілеўскай прадаўжаўся 14 сутак, 12 з іх яна правяла на Міжнароднай касмічнай станцыі. На МКС Марына Васілеўская выконвала навуковую праграму, распрацаваную Нацыянальнай акадэміяй навук сумесна з “Раскосмасам” і Расійскай акадэміяй навук. Яна ўключала сем эксперыментаў – пяць навукова-даследчых і два адукацыйныя. Навуковыя даследаванні праводзіліся ў галіне біялогіі, фізіялогіі, аўтаномнага функцыянавання касмічных станцый, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з выкарыстаннем фота- і відэаспектральнай апаратуры беларускай вытворчасці, якая знаходзіцца на МКС. Даследаваліся таксама лактаферын і прабіётыкі, вырабленыя навуковымі арганізацыямі НАН, для іх далейшага магчымага выкарыстання ў стварэнні прадуктаў харчавання для касманаўтаў.

Эдуард Півавар,

БЕЛТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас