Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідзяне на ВДНГ у Маскве

Лідзяне на ВДНГ у Маскве

13 сакавіка 2024, 19:08 Культура 41
Лідзяне на ВДНГ у Маскве

Лідзяне ў гэтыя выхадныя прадстаўлялі сваю творчасць у павільёне Беларусі на ВДНГ у Маскве ў рамках дзён Гарадзенскай вобласці, якія адбываліся на пляцоўцы ВДНГ у Маскве. Патэнцыял Гарадзенскай вобласці прадстаўлены не толькі прамысловымі прадпрыемствамі, але і багатай гістарычна-культурнай спадчынай.

Лідчыну прадстаўлялі калектывы:

– эстраднай студыі “Талісман” Палаца культуры горада Ліды,

– ансамбля народнай музыкі “Гудскi гармонiк”,

– фальклорнай групы “Талер” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і рамеснікаў.

І ўсе выходныя масквічам і гасцям расійскай сталіцы лідзяне прапаноўвалі акунуцца ў атмасферу народных танцаў і песень. У рамках Дзён Гарадзенскай вобласці на ВДНГ наведвальнікі выставы маглі навучыцца танчыць беларускую польку, кракавяк, падыспань, лысага, кірмаш, нарэчаньку і млын.

Шпацыруючы па павільёне, можна было зазірнуць у беларускую хатку: увазе наведвальнікаў прапаноўваўся майстар-клас па ткацтве ад Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Валянціны Сільвановіч.

Дзякуй наведвальнікам беларускага павільёна за цёплы прыём і ўдзел у майстар-класах.

Пул 4 рэгіён.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас