Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мова родная мая, ганаруся табой я

Мова родная мая, ганаруся табой я

28 лютага 2024, 20:15 Мова 44
Мова родная мая, ганаруся табой я

“21-га лютага свет адзначае Дзень роднай мовы. Штогод яго святкуюць з двухтысячнага года з мэтай абароны моўнай і культурнай шматстайнасці. Беларуская мова найстаражытнейшая сярод славянскіх і адна з самых мілагучных сярод еўрапейскіх. Моўная культура беларусаў надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, прыказках, у творах мастацкай літаратуры і, вядома ж, у публіцыстычных матэ-рыялах на старонках друкаваных выданняў. У Міжнародны дзень роднай мовы ў Беларусі праходзяць розныя мерапрыемствы і акцыі. У нашым горадзе, як і па ўсёй краіне, штогод 21 лютага ўсе ахвотнікі пішуць дыктоўку на беларускай мове. Падтры-малі традыцыю і сёння. У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы лідзяне змаглі праверыць свае веды па роднай мове”, – так пачало аповед пра 17-ю Агульнанацыянальную дыктоўку ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы Лідскае тэлебачанне.

(https://lidanews.by/news/life/33354news.html)

 

21 лютага дыктоўку тут пісалі ў рамках акцыі “Мова родная мая, ганаруся табой я”.

Да пачатку мерапрыемства былі разгорнуты выставы новых кніжных паступленняў на беларускай мове і кніг мясцовых аўтараў.

Пра новыя паступленні распавяла бібліёграф бібліятэкі Галіна Курбыка.

Саму дыктоўку, тэкст “Выратавалі мост” чытала намеснік дырэктра бібліятэкі Алена Быстрыцкая.

Тэкст дыктоўкі быў узяты з колішняй лідскай газеты “Уперад” і распавядае пра тое, як у 1944 годзе быў выра-таваны ад падрыву замініраванымі немцамі мост цераз Нёман каля вёскі Сялец Лідскага раёна.

У напісанні дыктоўкі прынялі ўдзел бібліятэкары, чытачы, тутэйшыя краязнаўцы. Традыцыя дыктовак у гэтай бібліятэцы бярэ пачатак з 2-й і ні разу не пера-рывалася.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас