Home
Культура

Зюзя запрашае ў Дом Валянціна Таўлая

Зюзя запрашае ў Дом Валянціна Таўлая

“А пачнём мы казку так…”, – пад такой назвай гучыць ўжо даволі запатрабаваная і наведваеная часовая экспазіцыя ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

Дык менавіта тут не пачата так казка, а працягнута! І нават з зімовым настроем. Сапраўды, снегу яшчэ не ў дастатку. І па-гэтаму супрацоўнікі дома-музея вырашылі паклікаць Дзеда Мароза, а больш правільна, нашага беларускага Зюзю. Зюзя ўзгадваецца ў казках, легендах, народных вераваннях. Католікі ўжо пакармілі Зюзю падчас Калядаў, калі елі куццю і прыгаворвалі: “Мароз, мароз, ідзі куццю есці”. Такім чынам яны паддобрывалі яго. Вера ў магічную сілу Зюзі захоўвалася ў нашых продкаў.

26 снежня ў Дом Валянціна Таўлая завіталі дзеці першых класаў з СШ №17, а следам з Гімназіі № 1. Яны наведалі гэтую часовую экспазіцыю, дзе шмат прадстаўлена беларускіх народных казак. Навагодняя ялінка ўпрыгожыла выставачны пакой. Дзеці даведаліся як святкавалі нашы продкі Новы год, якія традыцыі былі закладзены ў навогоднія дзеі. І дзівам было для вучняў калі завітаў да іх беларускі лясны мароз Зюзя.

Ён падмарозіў усіх, загартаваў, засцярог ад хвароб. І, канешне, разам з ім дзеці патанчылі ў карагодзе пад вядомую на-вагоднюю песню Раісы Кудашавай, але ў перакладзе на беларускую мову Янкі Купалы. Па-спрабавалі гэты песенны твор разам скласці. Заба-дзёрыць Зюзю дапамаглі вершы, зачытаныя вучнямі. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі пачастункі ад Зюзі.

А вы былі ў гасцях у Зюзі? Завітайце ў Дом Валянціна Таўлая, што па вуліцы Замкавая,7.

Ад вас настрой,

Ад нас жа казка!

Завітайце, калі ласка!

Алесь Хітрун.

 

Previous article З Новым 2024 годам!
Next article Пад Лідай расце ўнікальны "жывы" лабірынт

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515