Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З Калядамі!

З Калядамі!

3 студзеня 2024, 22:54 Грамадства 59
З Калядамі!

Я з каляднаю свечкаю цёплай

Праз лясок, праз халодны іду,

Каб праменьчык святла ў ночы цёмнай

Знішчыў там і ману, і бяду.

Хай пужаюць ваўчыныя вочы

І нялёгка мне крочыць пакуль,

Спадзяюся ў калядную ноч я

Хату-храм хоць пабачыць адсюль.

І пачуць сярод дрэваў званочкі,

Што вясцяць пра з’яўленне Хрыста.

Свечку ўзняць, быццам родную дочку,

Што Надзеяй была ад раства.

Спадзяюся, што свечку Надзею

Разам будзем трымаць у руках

Ты і я. І калядную дзею

           У тваіх я пабачу вачах…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5432
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас