Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр Яўген Гучок

Памёр Яўген Гучок

3 студзеня 2024, 22:47 літаратура, ТБМ 171
Памёр Яўген Гучок

На 84-м годзе жыцця не стала беларускага пісьменніка, краязнаўца, выдаўца, грамадска-палітычнага дзеяча Яўгена Гучка.

Яўген Гу-чок нарадзіўся 4 лістапада 1940 года ў горадзе Слуцку ў рабочай сям”і. Пасля вучобы ў Слуцкай сярэдняй школе № 9 Яўген Гучок працаваў у геалагічным атрадзе, на мэблевай фабрыцы. У 1960 – 1963 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1968), а крыху пазней – і аспірантуру пры ім. Вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. Працаваў настаўнікам, а з 1971 года на працягу трыццаці гадоў – рэдактарам і вядучым рэдактарам у выдавецтве «Народная асвета». Быў правадзейным членам геаграфічнага таварыства СССР, з 1984 года – сябрам Менскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба «Спадчына». За актыўны ўдзел у жыцці клуба, напісанне высокамастацкага верша, прысвечанага выступленню Міколы Ермаловіча ў клубе, Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём Міколы Ермаловіча і адпаведным дыпломам (2006). Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь». У свой час удзельнічаў у арганізацыі грамадскага аб”яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама Беларускага народнага фронту «Адра-джэнне».

Першыя вершы Яўгена Гучка былі змешчаны ў 1959 годзе ў слуцкай раённай газеце «За сацыялістычную Радзіму». З таго часу выйшлі з друку яго кнігі паэзіі, прозы і публіцыстыкі «Блакітныя чмялі», «Паэма дзяцінства» (абедзве 1983), «Сэрцам і думкай» (1994), «Формула травы» (1997, 2002 – другое выданне), «На патрэбу душы» (2004), «Necropolis» (2009), «Ах, Родчанка!.» (2011), «Беларусь у Магдэбургскім праве» (2013), «Альгерд Абуховіч. Зачараваны беларускім словам» (2014) і іншыя.

Светлая памяць патрыёту Беларусі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4726
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5718
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас