Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пад Лідай расце ўнікальны “жывы” лабірынт

Пад Лідай расце ўнікальны “жывы” лабірынт

3 студзеня 2024, 22:11 Грамадства 42
Пад Лідай расце ўнікальны “жывы” лабірынт

Пяць кіламетраў ад Ліды знаходзіцца старадаўні парк “Гарні”. А на яго тэрыторыі размясціўся першы ў Беларусі “жывы” лабірынт з туй, распавядае ОНТ.

Дрэвы былі высаджаны яшчэ ў 2017 годзе. Яны ўжо досыць высокія. Таму пакружыць па лабірынце будзе цікава і дарослым, і дзецям.

Распрацоўкай схемы лабірынта займаліся спецыялісты Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН. А потым супрацоўнікі трох лясніцтваў высадзілі парадку 1500 туй на плошчы 25х37 метраў.

 Каб знайсці выйсце з “жывога” лабірынта, наведвальнікам давядзецца пераадолець дыстанцыю 400 метраў. Знайсці правільны шлях не так ужо і проста – у лабірынце ёсць нямала тупікоў.

Дарэчы, у самым парку “Гарні”, які быў закладзены яшчэ ў 1881 годзе Імператарскай лясной аховай, апроч “жывога” лабірынта ёсць і іншыя цікавыя адметнасці. Тут размешчаны Алея казак, Музей лясной гаспадаркі Гарадзенскай вобласці, экалагічны клас для школьнікаў, хатка “У гасцях у пчол”. Ёсць на тэрыторыі і апідомікі – гэта невялікія хаткі, пад якімі размешчаны вуллі. Паветра, прасякнутае водарам праполісу, мёда і воску, а таксама меладычнае гудзенне пчол дабратворна ўплываюць на арганізм чалавека.

 АНТ

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас