Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча з Адамам Міцкевічам

Сустрэча з Адамам Міцкевічам

28 снежня 2023, 20:17 літаратура 80
Сустрэча з Адамам Міцкевічам

21 снежня 2023 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы панавала ўрачыстая атмасфера.

Літаратурна-музычныя зазімкі былі прымеркаваны да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Сабраліся запрошаныя госці: студэнты Лідскага каледжа, сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” і клуба “Актыўнае даўгалецце”.

Ля ўвахода ў канферэнц-залу – тэматычная экспазіцыя: партрэт Адама Міцкевіча, кнігі з яго вершаванымі шэдэўрамі і нават сапраўднае гусінае пяро з чарніліцай – прыладай працы паэта.

Адам Міцкевіч… Хто ж ён, гэты вялікі і таленавіты чалавек? Паэт? Публіцыст? Апошні рамантык? Нацыянальны герой?

Пра жыццё і творчасць Адама Міцкевіча цікава і падрабязна расказала галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Галіна Раманаўна Курбыка.

Сувядоўца, лідская паэтэса Тарэза Смольская, пад чароўныя гукі мелодый, душэўна прачытала вершы і фрагменты з паэм Адама і Караліны – каханай паэта.

Лідзянка падзялілася вершаваным прысвячэннем Адаму Міцкевічу са свайго новага зборніка “Хай новыя песні пра Ліду складаюць…”

“Беларус, літовец ці паляк?

Вы чыйго, Адам Міцквевіч, роду,

І якому адданы народу?

У Лідзе Вы! А значыць – мой зямляк!”

 

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі інфармацыйную прэзентацыю ў гонар знакамітага паэта эпохі рамантызму.

Гледачы стаіўшы дыханне, акунуліся ў атмасферу ХІХ стагоддзя, нябачна раздзяліўшы зыркія пачуцці закаханых – Адама Міцкевіча і Караліны Яніш.

Кранальная мелодыя старадаўняга вальсу пагрузіла ўсхваляваных слухачоў у свет прыгожага.

Сустрэча падышла да канца. Але ўдзячныя слухачы панеслі ў сваіх сэрцах новыя эмоцыі, веды і захапленне Адамам Міцкевічам – геніяльным паэтам і далікатным каханым.

Тарэза Смольская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Далучайцеся да нас