Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі”

Прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі”

28 снежня 2023, 19:40 Выданні 72
Прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі”

Ліда – адзін са старажытных гарадоў Беларусі. Першая згадка пра яго адносіцца да 1323 года. У гэтым годзе Ліда адсвяткавала 700-годдзе. За сем стагоддзяў у горадзе адбылося шмат значных падзей, імёны многіх лідзян увайшлі ў гісторыю горада і сёння вядомы далёка за яго межамі.

20 снежня 2023 года ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі педагога, журналіста, краязнаўцы Наталлі Анашкевіч “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі”.

Наталля Анашкевіч – аўтар некалькіх краязнаўчых кніг пра Ліду. Яе творчасць і праца з падрастаючым пакаленнем высока адзначана рознымі ўзнагародамі. Новая кніга Наталлі Анашкевіч прысвечана гісторыі геральдыкі горада Ліда. Для лідзян веды пра гісторыю герба Ліды, як галоўнага сімвала горада, з’яўляюцца актуальнымі і немалаважнымі, бо герб горада “Леў і ключы” мае багатую гісторыю і з’яўляецца ўнікальным гісторыка-геральдычным сімвалам.

Наталля Мікалаеўна Анашкевіч – пісьменнік, дзякуючы якому ажываюць старонкі гісторыі. Яе пісьменніцкая місія сфармавала ў жыхароў г. Ліда розных пакаленняў глыбокую цікавасць да гісторыі роднага краю, да людзей, якія жылі тут раней і тварылі гэтую гісторыю. Дзякуючы карпатлівай працы і невычэрпнаму таленту аўтар піша і выдае кнігі, вартыя вялікай павагі і захаплення. Кніга “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі” мае прыцягальнасць, прастату, непаўторнасць і ўнікальнасць. Асноўная мэта выдання – захоўваць памяць, адчуваць дачыненне да слаўных спраў продкаў і да таго часу, у якім мы жывем.

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы стала добрай традыцыяй на новыя кнігі лідскіх пісьмен-нікаў ствараць буктрэйлеры ў рамках праекта “Літара-турнае сузор’е Лідчыны”. Буктрэйлер на кнігу Наталлі Анашкевіч “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі” быў падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу і аддзела абслугоўвання і апрацоўкі інфармацыі бібліятэкі і змяшчаў у сабе кароткі агляд выдання з вытрымкамі самых цікавых фактаў пра герб горада Ліда “Леў і ключы”. Дадзены відэаролік даступны для прагляду на youtube-канале ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Прысутныя госці з радасцю дзяліліся ўражаннямі ад выдання і яго прэзентацыі. Так, намеснік старшыні Лідскага раённага Савета дэпутатаў, намеснік дырэктара па друкаваных СМІ ДУ “Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія”” Кацярына Серафіновіч прызналася, што новая кніга пісьменніцы ёй спадабалася і яе неабходна выкарыстоўваць для патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Пісьменнік, журналіст Уладзімір Васько, расказваючы пра Наталлю Мікалаеўну, адзначыў, што яна знайшла сваю дарогу ў літаратуру, у якой яна ж і з’яўляецца перша-адкрывальнікам. Уладзімір Гаўрылавіч пахваліў новую кнігу “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі”, а таксама пахвальна адгукнуўся і пра папярэднюю кнігу аўтара “У калейдаскопе школьных дзён”.

Паэтка Людміла Краснадубская падкрэсліла высокі прафесіяналізм і выдатныя чалавечыя якасці – добразычлівасць і душэўнасць – Наталлі Мікалаеўны, як педагога.

Галоўны бібліёграф Курбыка Галіна Раманаўна ў сваім выступленні расказала, што ўсе кнігі аўтара карыстаюцца нязменным поспехам у чытачоў, таксама яна адзначыла вялікі ўклад у краязнаўства. Наталля Мікалаеўна падарыла Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы кнігу “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі” са сваім аўтографам. Да віншаванняў і пажаданняў далейшых творчых поспехаў у адрас Наталлі Мікалаеўны далучыліся ўсе прысутныя. Вечарына прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы і выклікала цікавасць да творчасці пісьменніка.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу  К.С. Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
Далучайцеся да нас