Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”

20 снежня 2023, 22:59 літаратура 85
ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”

 

ПРЭС-РЭЛІЗ

21 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудуцца літаратурна-музычныя зазімкі “Адам Міцкевіч – таленавіты сын зямлі Навагрудскай”, прысвечаныя 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

У 2023 годзе адзначаецца 225-я гадавіна з дня нараджэння вялікага паэта, імя якога ЮНЕСКА ўнесена ў спіс знамянальных дат. Адам Міцкевіч з’яўляецца выхадцам з Беларусі, ён з дзяцінства спазнаў жыццё беларускага народа, ведаў яго вусную народную творчасць, культуру, высока шанаваў яго мову.

21 снежня 2023 года ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы пройдуць літаратурна-музычныя зазімкі “Адам Міцкевіч – таленавіты сын зямлі Навагрудскай”, прысвечаныя 225-годдзю з дня нараджэння А. Міцкевіча. Мерапрыемства будзе напоўнена чытаннем твораў выдатнага паэта эпохі рамантызму, відэаролікамі, прэзентацыямі. Вядоўцы раскажуць пра сувязь паэта з Навагрудскай зямлёй, падмацоўваючы гэтае фота- і відэарадамі. Без увагі не застануцца і важныя гістарычныя падзеі творчай біяграфіі Міцкевіча-публіцыста.

Сярод запрошаных гасцей – аўтар апавяданняў, казак, вершаў Тарэза Смольская, сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас