Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У ГАРОДНІ “ЗАПАЛІЛІ” АЛЕЮ ДЫЗАЙНЕРСКІХ ЁЛАК

У ГАРОДНІ “ЗАПАЛІЛІ” АЛЕЮ ДЫЗАЙНЕРСКІХ ЁЛАК

13 снежня 2023, 18:41 Культура 52
У ГАРОДНІ “ЗАПАЛІЛІ” АЛЕЮ ДЫЗАЙНЕРСКІХ ЁЛАК

Алея крэатыўных ёлак, якія некалькі гадоў запар робяць не мастакі-прафесіяналы, а звычайныя людзі, з’явілася ў Гародні.

Месцам размяшчэння навагодніх канструкцый па традыцыі стаў парк Жылібера ў цэнтры горада. У пятніцу, 8 снежня, тут уключылі святочную ілюмінацыю і далі старт серыі святочных мерапрыемстваў. Тут можна не толькі прагуляцца, але і падгледзець цікавыя ідэі для навагодняга дэкору, адзначае журналіст Sputnik.

Аўтары елак на алеі – не прафесійныя мастакі і дэкаратары, а звычайныя супрацоўнікі гарадскіх прадпрыемстваў, заводаў і арганізацый. Кожны год яны імкнуцца не проста ўпрыгожыць або пабудаваць з незвычайных матэрыялаў навагодняе дрэва ці святочную кампазіцыю, а зрабіць так, каб адразу было зразумела, хто аўтар па прафесіі.

 Так, гарадзенскія энергетыкі зрабілі Дзеда Мароза, які ўзбіраецца на электрычны слуп, у супрацоўнікаў паліклінікі ёлка ператварылася ў добрага доктара, у кандытараў – у вялікі торт.

 Супрацоўнікі водаканала паказалі ёлку з вадаправоднага крана, а ў газаўшчыкоў цмок зрабіўся сябрам чалавека і стаў на абарону ёлкі.

 Дарэчы, цмок, які стане знакам надыходзячага 2024-га, сустракаецца ў многіх работах.

 Кожная ёлка дапоўнена яркай ілюмінацыяй. Менавіта таму алею ў парку Жылібера рэкамендуюць наведваць двойчы. Адзін раз у светлы час сутак, а другі – у цёмны, калі запальваюцца гірлянды. Тут ёсць шмат цікавых месцаў, якія абяцаюць стаць папулярнымі для зімовых фотасесій.

 Дызайнерскія ёлкі ў парку Жылібера будуць уключаць кожны вечар да 15 студзеня.

Усе зімовыя прыгажуні ўдзельнічаюць у гарадскім конкурсе на лепшую арт-ёлку, перадае “Гародня Плюс”. Адна з умоў спаборніцтва – леташнія экспазіцыі не могуць змагацца за перамогу. Таму кожны раз дэкарацыі новыя, і паўтораў сапраўды не сустрэнеш.

Нагадаем, што праз тыдзень, 15 снежня, у Гародні пройдзе шэсце Дзедаў Марозаў. У гэты раз галоўны казачны чараўнік прыедзе на звычайнай гарадзенскай маршрутцы. На пероне аўтавакзала ў 18.00 яго будзе чакаць картэж святочных аўтамабіляў. Ён пройдзе разам з парадам ад пляца Леніна да Савецкай, дзе загарыцца галоўная гарадзенская ёлка.

Фота: БЕЛТА, Леанід Шчаглоў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас