Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскі краязнаўчы каляндар на 2024 год

Лідскі краязнаўчы каляндар на 2024 год

13 снежня 2023, 18:32 Культура 111
Лідскі краязнаўчы каляндар на 2024 год

Дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” выпусціла інфармацыйна-краязнаўчы буклет “Краязнаўчы каляндар Лідчыны на 2024 год”.

Складальнік: Г.Р. Курбыка – галоўны бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Рэдактар: А.А. Быстрыцкая – намеснік дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Камп’ютарны дызайн вокладкі: С.І. Міхаловіч – метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Дадзены буклет знаёміць з юбілейнымі краязнаўчымі датамі Лідскага края 2024 года.

Каляндар складзены з мэтай інфармацыйнай падтрымкі ўстаноў культуры і адукацыі, садзейнічання прафесійнай дзейнасці спецыялістаў бібліятэк, музеяў.

 

На нашай роднай Лідчыне мноства адметных мясцін, якія захапляюць прыгажосцю і гістарычным мінулым, а яшчэ больш вядомых, славутых людзей, дачок і сыноў нашага краю, чыё жыццё і дзейнасць прыцягваюць розумы і сэрцы нашчадкаў. Тут нарадзіліся і жылі знакамітыя мастакі, паэты, кампазітары.

Гэты краязнаўчы каляндар змяшчае юбілейныя даты 2024 года, кароткія звесткі пра вядомых людзей і падзеі з гісторыі Лідчыны.

У 2024 годзе спаўняецца:

 

1379 –        645 гадоў назад адбыўся шлюб Вайдылы і вялікай князёўны Марыі Альгердаўны ў Лідскім замку.

1394 –       630 гадоў назад адбыўся паход крыжакоў на Наваградак і Ліду. Беспаспяховы штурм Лідскага замка.

1449 – 575 гадоў з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Бердаўка. Згадваецца, як сяло ў маёнтку Ліда, шляхецкая ўласнасць.

1504 – 520 гадоў з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Палубнікі Тарноўскага с/с. Згадваецца, як сяло Палуджнікі.

 1524 – 500 гадоў назад у вёсцы Малое Мажэйкава Лідскага павета пабудаваны праваслаўны храм абарончага тыпу. Вядомы, як Маламажэйкаўская царква.

1554 – 470 гадоў з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання вёскі Цвербуты Ходараўскага с/с. Згадваецца, як маёнтак Цвірбушкі, шляхецкае ўладанне.

1579 – 445 гадоў назад Кароль Стэфан Баторый спецыяльным прывілеем дазволіў будаўніцтва ў Лідзе сінагогі.

1584 – 440 гадоў з часу першага вядомага пісьмовага ўпамінання маёнтка Верхліда (Верхняя Ліда), зараз аднайменная вёска ў Крупаўскім с/с Лідскага раёна.

1584 – 440 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання вёскі Андрушоўшчына Пескаўскага с\с. Згадваецца ў складзе маёнтка Збляны, уласнасць М.Ю. Радзівіла. Радзіма акадэміка НАН Беларусі Я.А. Роўбы (н. ў 1949).          

1774 – 250 гадоў на-зад у Ганчарах пабудавана драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.

1794 – 230 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання вёскі Лазяны Беліцкага с/с. Згадваецца, як вёска фальварка Беліца ў Лідскім павеце.              

1864 –       160 гадоў з часу заснавання народных вучылішч у Беліцы, Ганчарах, Дзікушках (мужчынскае), Забалаці, Зблянах, Тарнове.

1909 – 115 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання вёскі Лаўрынавічы Ваверскага с/с. Згадваецца, як фальварак у Мытлянскай воласці Лідскага павета.

1909 – 115 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання вёскі Рылаўцы Дзітвянскага с/с. Згадваецца, як вёска ў Тарноўскай воласці Лідскага павета.

1909 – 115 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання вёскі Сіманы Ганчарскага с/с. Згадваецца, як вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета.

1909 – 115 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання вёскі Тосіна Беліцкага с/с. Згадваецца, як вёска ў Беліцкай воласці Лідскага павета.

1909 – 115 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання хутара Янцавічы Дзітвянскага с/с. Згадваецца, як хутар Лідскага павета.

1914 – 110 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання вёскі Лясныя Дворышчы. Згадваецца, як хутар у Жырмунскай воласці Лідскага павета.

1914 – 110 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання вёскі Мяйлуны Дварышчанскага с/с. Згадваецца, як вёска ў Селішчанскай воласці Ашмянскага павета.

1919 – 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Коннава (1919-1973), лейтэнанта Чырвонай Арміі. Камандзір партызанскага атрада “Іскра” на Лідчыне (1942-1944). Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені і шматлікімі медалямі. Яго імя носіць адна з вуліц г. Ліды.

1934 – 90 гадоў  назад нарадзіўся Пётр Пятровіч Гардзяёнак (1934-2023). З 1964 па 1983 гг. – загадчык цеплавых сетак Лідскай ТЭЦ. Узнагароджаны знакам “Выдатнік энэргетыкі”. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

1939 – 85 гадоў назад выйшаў першы нумар газеты “Уперад” (зараз “Лідская газета”).

   85 гадоў з часу заснавання калгаса “17 верасня”, зараз ЛРСУП “Мажэйкава”.

1944 – 80 гадоў з пачатку дзейнасці беларускай няпоўнай школы СШ № 2, зараз не існуе.

   80 гадоў назад пачалася падрыхтоўка педагагічных кадраў у Лідскім педагагічным вучылішчы.

   80 гадоў з часу заснавання санітарна-эпідэміялагічнай службы Лідскага раёна.

   80 гадоў з часу заснавання Лідскай мэблевай фабрыкі.

1949 – 75 гадоў з часу заснавання калгаса імя Сталіна з цэнтрам у в. Гуды, зараз РСУП “Саўгас “Лідскі”.

1954 – 70 гадоў з часу заснавання Лідскай ТЭЦ.

1959 – 65 гадоў з часу заснавання БМТ № 19.

            65 гадоў з часу ўрачыстага адкрыцця для наведвання Лідскага краязнаўчага музея.   

           65 гадоў з дня нараджэння Андрэя Паўлавіча Худыка (1959 г. Украіна), беларускага дзяржаўнага дзеяча, міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэс-публікі Беларусь (з 2017 г.). Старшыня Лідскага райвыканкама (2004 – 2011). Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

1964 – 60 гадоў таму было ўстаноўлена званне Ганаровага грамадзяніна г. Ліды.

1969 – 55 гадоў таму было прынята рашэнне райвыканкаму (пратакол № 13) аб адкрыцці Бярозаўскай пасялковай дзіцячай бібліятэкі .

1969 – 55 гадоў з часу заснавання вакальна-інструментальнага ансамбля “Шкляры” Бярозаўскага Палаца культуры.

1974 – 50 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Астроўскага (1974, г. Ліда), генеральнага дырэктара ААА “Лідахлебапрадукт”.  Старшыня Лідскага райвыканкама (2011-2014).

1984 – 40 гадоў з часу стварэння дзіцячага танцавальнага калектыву “Крышталікі” Бярозаўскага Палаца культуры.

1984 – 40 гадоў з дня нараджэння Ганны Шаўчэкі (Серэхан, 1984), літаратуразнаўцы, перакладчыцы, паэтэсы. Дзяцінства і юнацтва правяла на Лідчыне.

1989 – 45 гадоў з часу заснавання гістарычна-краязнаўчага музея Бердаўскай сярэдняй школы.

1994 – 30 гадоў таму было створана Лідскае яўрэйскае рэгіянальнае мемарыяльнае культурнае грамадскае аб’яднанне, адна з галоўных мэт якога – захаванне памяці Халакосту.

2004 – 20  гадоў таму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ аб аб’яднанні Ліды і Лідскага раёна ў адну адміністрацыйную адзінку – Лідскі раён.

           20 гадоў таму створана Лідская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету. 

       20 гадоў таму ўпершыню выйшла ў эфір Лідскае тэлебачанне.

         20 гадоў з часу адкрыцця першага фірменнага цэнтра продажу і паслуг VELCOM у Лідзе.

2009 – 15 гадоў з часу ўрачыстага адкрыцця новага будынка Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

           15 гадоў таму ў  Лідзе, каля Галоўпаштампту ўсталяваны знак “Нулявы кіламетр”.

 

Студзень

 

15 – 130 гадоў з дня нараджэння Васіля Іванавіча Кузняцова (1894-1964), генерал-палкоўніка. У пачатку вайны камандуючы 3-яй арміяй Заходняга фронту, якая вяла абарончыя баі ў раёне Гародні, Ліды, Наваградка. Герой Савецкага Саюза.

24 – 115 гадоў з дня нараджэння Петруся Граніта (Іван Пятровіч Івашэвіч) (1909, в. Зачэпічы Лідскі павет – 1980), беларускага паэта, педагога. У 1930-я гг. вучыўся ў вячэрняй школе ў вёсцы Беліца, а пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі працаваў старшынём Беліцкага сельскага Савета ( 1939 – 1941).

 

Люты

 

8 – 110   гадоў  з дня  нараджэння  Валянціна  Таўлая   (1914-1947гг.), беларускага паэта. На працягу некалькіх гадоў жыў у Лідзе, працаваў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты “Уперад”.

15 – 105 гадоў з дня нарадження Міхаіла Гаўрылавіча Мінкевіча (1919-1987), беларускага дзяржаўнага і грамадска-педагагічнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчын-най вайны, былога міністра асветы Беларусі (1968-1985). У 1965-1968 гг. – першы сакратар Лідскага РК КПБ. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Чырвонай зоркі, чатырма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

24 – 60 гадоў з дня нараджэння Валерыя Вацлававіча Міцкевіча (1964, г. Ліда), беларускага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча.

 

Сакавік

 

24 – 40 гадоў з дня нараджэння Дзінары Мазітавай (1984, г. Ліда), кампазітара, педагога, музыканта, лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў.

26 – 35 гадоў з дня нараджэння Ігара Тура (1989 г., п. Першамайскі Лідскі раён), беларускага журналіста. Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Найлепшы рэпарцёр” (2017). Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны “за прафесіяналізм і асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі”.

 

Красавік

 

1 – 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Вікенцьевіча Аляксейчыка (1929-2000), галоўнага ўрача Лідскай гарадской бальніцы, загадчыка Лідскага гарадскога аддзела аховы здароўя. “Выдатнік аховы здароўя” (1966), “Заслужаны ўрач БССР” (1968).

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксеевіча Роўбы (нар. у в. Андрукоўшчына Лідскага раёна ў  1949 г.), беларускага матэматыка, педагога, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1979 г. працуе ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (у 2005-2013 гг. – на пасадзе рэктара). Узнагароджаны ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені, медалём Францыска Скарыны. Прысвоена званне “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (2020).

2 – 85 гадоў назад нарадзіўся Валчок Уладзімір Іванавіч (1939 г., в. Красляны Шчучынскага раёна). Беларускі спартыўны педагог. Майстар спорту СССР па вольнай барацьбе (1964), суддзя рэспубліканскай катэгорыі па вольнай барацьбе (1975). Працаваў у г. Лідзе, падрыхтаваў 42 майстры спорту па вольнай барацьбе.

26 – 95 гадоў з дня нараджэння Людмілы Мікалаеўны Мягковай (1929-2022, г. Бярозаўка) беларускай мастачкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. З 1959 г. працавала на шклозаводзе “Нёман” у г. Бярозаўцы Лідскага раёна.

 

Май

 

16 – 55 гадоў з дня нараджэння Сабуць Аліны Эдмундаўны (нар. у 1969 г., в. Навасёлкі Лідскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, педагога. З 1993 г. працуе ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

16 – 55 гадоў з дня нараджэння Шандрохі Ноны Эдмундаўны (нар. у 1969 г., в. Навасёлкі Лідскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, педагога. З 1992 г. працуе ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Чэрвень

 

13 – 165 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Горскага (1859, г. Ліда – 1942), скрыпача-віртуоза, кампазітара, дырыжора, педагога, грамадскага дзеяча.

19 – 70 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Вацлававіча Чарнавуса (1954 в. Рылаўцы Лідскага раёна – 2022), журналіста “Лідскай газеты”, паэта.

23 – 60 гадоў назад нарадзіўся Віктар Міхайлавіч Хруль (1964, г. Ліда) журналіст, сацыёлаг, кандыдат філалагічных навук.

23 – 80 гадоў назад быў зверскі закатаваны і расстраляны немцамі Міхаіл Ігнатаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў лідскага партызанскага падполля.

 

Ліпень

 

2 – 120 гадоў з дня нараджэння Сяргея Піліпавіча Васільева (1904-1973), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра партызанскай брыгады імя С.М. Кірава Лідскай партызанскай зоны. Ганаровы грамадзянін горада Ліды.

3 – 80 гадоў назад гітлераўскія акупанты расстралялі лідскае партызанскае антыфашысцкае падполле.

8 – 80 гадоў з часу вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

20 – 80 гадоў з часу заснавання аддзела адукацыі Лідскага райвыканкама.              

22 – 30 гадоў з дня нараджэння Максіма Валер’евіча Бацкалевіча (1994 г., Ліда), пісьменніка. Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.  

27 – 80 гадоў з часу заснавання аўтатранспартнага камбіната (АТК).

 

Жнівень

 

15 – 95 гадоў з дня нараджэння Алены Васільеўны Ярмантовіч (1929, в. Леснікі Лідскага раёна – 1986), работніка сельскай гаспадаркі, палявода, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджана Ордэнам Леніна.

20 – 60 гадоў з часу адкрыцця Лідскага індустрыяльнага тэхнікума  на базе вячэрняга філіяла Менскага палітэхнікума.

29 – 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Шахваростава (1924-2001), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944). У 2000-2001 гг. жыў у Лідзе. Пахаваны ў Лідзе.

29 – 15 гадоў таму гораду Лідзе быў уручаны вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” і Ганаровая грамата (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2009 г.).

 

Верасень

 

1 – 65 гадоў з часу адкрыцця СШ № 9 г. Ліды імя А.У. Нічыпорчыка (1959).

7 – 310 гадоў з дня наражэння Міхала Карыцкага (1714 г., в. Дзітрыкі Лід. пав. – 1781 г.) доктара філасофіі, паэта, педагога.

7 – 295 гадоў таму Кароль Жыгімонт Аўгуст ІІ пацвердзіў Лідзе Магдэбургскае права (1729).

7 – 5 гадоў з часу ўрачыстага адкрыцця помніка князю Гедыміну, заснавальніку горада Ліды (2019). Скульптары – Вольга Нячай і Сяргей Аганаў.

12 – 105 гадоў з дня нараджэння Гярловіна Іллі Львовіча (1919-1993, Ліда), вучонага-фізіка ў галіне касмагоніі, назіральніка Пулкаўскай абсерваторыі.

20 – 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Дзікевіча (1924 – 2021, в. Дзітрыкі Лідскага раёна). Настаўнічаў у школах Лідскага раёна. Аўтар гістарычна-этна-графічнага эсэ “Дзітрыкі: згукі заснуўшай цывілізацыі” і інш.

20 –  80 гадоў з часу ўтварэння Гарадзенскай вобласці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Беларусі (1944).

21 – 70 гадоў з дня нараджэння Станіслава Вацлававіча Судніка (нар. ў в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна, у 1954 г.), беларускага пісьменніка, паэта, журналіста.

22 – 55 гадоў з дня нараджэння Цыленьця Валерыя Антонавіча (1969 г. Ліда), беларускага спартсмена (барацьба грэка-рымская), заслужанага майстра спорту Беларусі, бронзавага прызёра XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, Атланта).

23 – 50 гадоў з дня нараджэння Аганава Сяргея Львовіча (1974 г., Ліда), беларускага скульптара. Член Беларускага саюза мастакоў (2005). Старшыня секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў (2019). 

25 – 80 гадоў з часу заснавання ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” (1944).

 

Кастрычнік

 

10 – 110 гадоў з дня нараджэння Валянціна Емяльянавіча Бяляева (1914-1989), удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Пасля вайны жыў у Лідзе.

10 – 100 гадоў з дня нараджэння Міхася Антонавіча Рышкевіча, (2024 – 2007, в. Бешанкі Лідскі раён), народнага майстара разьбы па дрэве, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

12 – 55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Генрыхавіча Сонгіна (1969, Тарнова, Лідскі раён).  Беларускі дзяржаўны дзеяч. Дэпутат Палаты прадстаў-нікоў Нацыйнага сходу VII склікання (з 2019 г.).

 

Лістапад

 

7 – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася Іванавіча Мельніка (нар. у 1949 г. у в. Майсеевічы Асіповіцкага раёна), беларускага паэта. Працаваў настаўнікам у розных установах адукацыі Лідскага раёна. З 2004-2012 кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”.

 

Снежань

 

13 – 70 гадоў з дня нараджэння Наталлі Андрэеўны Зайцавай (1954, г. Ліда), беларускага настаўніка і палітыка.

Дырэктар ДУА “Гімназія № 1 горада Ліды” (1997-2018). Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Занесена ў Кнігу славы Гарадзенскай вобласці. Прызнана лепшым кіраўніком у сферы адукацыі Гарадзенскай вобласці за 2006 год. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам “Выдатнік адукацыі БССР”. Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна.

15 – 70 гадоў з часу заснаваня Лідскага хлебазавода (1954).

17 – 120 гадоў з дня нараджэння Іллі Іванавіча Сытнікава (1904 – 1944), старэйшага лейтэнанта, загінуўшага ў баях за вызваленне горада Ліды. Пахаваны ў брацкай магіле ў гарадскім парку. Яго імя носіць адна з вуліц г. Ліды.

20 – 125 гадоў з дня нараджэння Царука Уладзіміра Зянонавіча (1899 – 1957), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944). Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі. Яго імя носіць адна з вуліц г. Ліды.

30 – 140 гадоў назад адбылося адкрыццё руху па чыгунцы Вільня – Ліда – Баранавічы – Лунінец. Адкрыццё чыгуначнай станцыі Ліда.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас