Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшла кніга пра знакавую этнаэкспедыцыю стогадовай даўніны

Выйшла кніга пра знакавую этнаэкспедыцыю стогадовай даўніны

6 снежня 2023, 20:43 Выданні 123
Выйшла кніга пра знакавую этнаэкспедыцыю стогадовай даўніны

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшаў альбом-манаграфія “Забытая экспедыцыя 1923 года. Ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі”. Яе аўтары – Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч і Надзея Саўчанка.

Кніга прысвечаная вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 года, якая была арганізавана сумесна Інбелкультам і Галоўным архіўным упраўленнем. Сабраныя ёю экспанаты былі прадстаўленыя ў беларускім павільёне Першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай і кустарна-прамысловай выставы ў Маскве, а пасля сталі асновай этнаграфічнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея.

Аснову выдання складаюць 59 фотаздымкаў экспедыцыі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Цалкам яны публікуюцца ўпершыню, да кожнага складзены разгорнуты каментар.

У кнізе прадстаўлены гісторыя арганізацыі і правядзення экспедыцыі, працэс падрыхтоўкі да Усесаюзнай выставы і праца яе беларускага павільёна. Акрамя таго, прадстаўленыя біяграфічныя нарысы ўдзельнікаў экспедыцыі Міхася Мялешкі, Аляксандра Шлюбскага, Міколы Азбукіна і Льва Дашкевіча ды агляд развіцця беларускай савецкай этнаграфіі і фальклазнаўства ў 1920-я – пачатку 1930-х гадоў.

Выданне падрыхтавана пераважна на матэрыялах фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і па публікацыях у тагачасным перыядычным друку. Кніга падрыхтаваная да 100-годдзя правядзення экспедыцыі.

Альбом-манаграфія будзе цікавы этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас