Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія выдзеліць 100 млн даляраў для кліматычнага фонду

Навіны Германіі. Германія выдзеліць 100 млн даляраў для кліматычнага фонду

6 снежня 2023, 20:46 У свеце 69
Навіны Германіі. Германія выдзеліць 100 млн даляраў для кліматычнага фонду

На адкрыцці Сусветнай канферэнцыі па клімаце ўрад Германіі і ААЭ нечакана паабяцалі выдзеліць фінансавую дапамогу для бедных краін у памеры 200 млн даляраў.

  На адкрыцці Канферэнцыі ААН па змене клімату COP28 у Дубаі Германія і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты паабяцалі выдзеліць па 100 млн даляраў (92 млн еўра) на патрэбы фонду па пакрыцці страт і шкоды (ангел. Loss and Damage Fund). Гэта першы грашовы ўнёсак у фонд, які быў створаны летась для кампенсавання страт, звязаных са зменай клімату, у асабліва ўразлівых краінах. Вялікабрытанія, ЗША і Японія таксама паабяцалі зрабіць ахвяраванні. Фонд прызначаны для аказання дапамогі, да прыкладу, пасля ўраганаў ці працяглых засух, выкліканых глабальным пацяпленнем. Унёскі ў фонд ажыццяўляюцца ўсімі дзяржавамі на добраахвотнай аснове. Міністр эканамічнага супрацоў-ніцтва і развіцця Свення Шульцэ заклікала Кітай і іншыя новыя індустрыяльныя краіны таксама прыняць удзел у фінансаванні фонду. Яна гаварыла пра “рэвалюцыйнае рашэнне ў карысць самых уразлівых”.

Германія спадзяецца, што яе нечаканае абяцанне паслужыць сігналам, які заахвоціць іншыя краіны таксама зрабіць ахвяраванні ў фонд.

Дубай (dpa) – © pictureAlliance/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас