Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адборачны тур ХІV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Адборачны тур ХІV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

6 снежня 2023, 21:02 Культура 69
Адборачны тур ХІV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

“Мы – гэтай краіны багацце” – фінал абласнога тура і фінал усіх адбораў на XIV Фестываль нацыянальных культур!

У Палацы культуры горада Ліды завяршыўся адборачны тур ХІV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. 7 нацыянальнасцей і больш за 200 удзельнікаў Гарадзенскай вобласці “закрылі” абласныя этапы.

Свята пачалося з выставы майстроў народнай творчасці і выставы-дэгустацыі нацыянальных страў, у рамках якой чальцы журы і гледачы пазнаёміліся з вырабамі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва і ацанілі кухні прадстаўнікоў татарскай, украінскай, польскай, літоўскай і рускай нацыянальнасцяў.

smart

smart

smart

smart

smart

smart

smart

Удзельнікі мерапрыемства змагаліся за званні лепшых у вакальным мастацтве, у танцы і дэкламацыі паэтычных твораў.

За мінулыя гады фестываль сфармаваў сваю гісторыю і стаў значнай падзеяй у культурным жыцці нашай вобласці, ён з’яўляецца стымулам з’яўлення новых, самабытных нацыянальных творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў.

smart

У чарговы раз абласны адборачны тур фестывалю нацыянальных культур пазнаёміў удзельнікаў і гледачоў з творчасцю багатага суквецця розных этнічных культур, якія жывуць у Гарадзенскай вобласці і падкрэсліў нацыянальную асаблівасць культуры беларускага народа.

Па рашэнні журы лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы, будуць рэкамендаваны для ўдзелу ў ХІV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які пройдзе ў Гародні ў 2024 годзе.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Далучайцеся да нас