Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі ўступае ў сілу новы закон пра энергаэфектыўнасць

Навіны Германіі. У Германіі ўступае ў сілу новы закон пра энергаэфектыўнасць

29 лістапада 2023, 07:24 У свеце 109
Навіны Германіі. У Германіі ўступае ў сілу новы закон пра энергаэфектыўнасць

Узнаўляльныя крыніцы энергіі і эканомія энергіі дапамагаюць змагацца са зменай клімату.

Новы закон пра падвышэнне энергаэфектыўнасці абавязвае органы ўлады, энергаёмістыя прадпрыемствы і цэнтры апрацоўкі дадзеных у Германіі эканоміць больш энергіі ў доўгатэрміновай перспектыве. Прыняўшы гэты закон, федэральны ўрад упершыню стварае міжсектаральный механізм энергазахавання. Закон вызначае мэты па падвышэнні энергаэфектыўнасці на 2030 год. Ставіцца мэта і на 2045 год. Гэта дазволіць дзяржаве, федэральным землям, муніцыпалітэтам і прадпрыемствам своечасова планаваць і фінансаваць мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне спажывання энергіі.

Першая праверка таго, наколькі эфектыўна працуе гэты закон і як далёка прасунулася Германія ў дасягненні сваіх мэтаў, будзе праведзена ў 2027 годзе. У будучыні федэральны ўрад будзе рэгулярна – напачатку кожнага склікання – рабіць справаздачу перад Бундэстагам і затым прымаць рашэнне пра неабходнасць карэкціроўкі тых ці іншых нарматываў і мераў, прадугледжаных заканадаўствам.

Берлін (d.de). © pictureAlliance/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас