Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Помнік Яну Скрыгану

Помнік Яну Скрыгану

23 лістапада 2023, 08:43 літаратура 121
Помнік Яну Скрыгану

16 лістапада 2023 адзначалася чарговая гадавіна, а менавіта 118-годдзе, з дня нараджэння беларускага пісьменніка Яна Скрыгана (1905-1992).18 лістапада 2023 года адбылося адкрыццё памятнага каменя Яна Скрыгана ў Слуцкім раёне, каля вёскі Гарадзішча і былога фальварка Хваявіца, дзе калісьці бацька пісьменніка купіў зямлю і куды перавёз сваю сям’ю на новае месца жыхарства. Янка Скрыган з цеплынёю ўзгадваў Хваявіцу, якая была яму таксама блізкая, як і Труханавічы, дзе ён нарадзіўся. На мерапрыемства прыехала вялікая сям’ я Скрыганоў, Булгакаў, Шыманскіх, Сасноўскіх, Мірончыкаў – усе галіны Скрыгановага роду, якія жывуць пад Слуцкам, Маладзечнам, Берасцем, у Ніжнім Ноўгарадзе.

Ганаровай госцяй мерапрыемства была Галіна Скрыган, дачка пісьменніка.

Таксама мерапрыемства наведалі пісьменнікі Хрысціна Лялько, Лаўрэн Юрага, кіраўнік гістарычна-краязнаўчага музея “Бацькаўшчына” Ірына Тагіль і іншыя.


На мерапрыемстве госці пазнаёміліся з даследаваннем “Гісторыя роду Скрыганоў”, якое было падрыхтавана Генеалагічным агенцтвам Wenda, гэта кніга была падаравана Галіне Скрыган, музею “Бацькаўшчына” і асобным родам сям’і Скрыганоў. Некаторыя моманты мерапрыемства ў фотаздымках.


Таццяна Лаўрык.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас