Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Скокі ва ўсе бокі

Скокі ва ўсе бокі

14 лістапада 2023, 21:45 Культура 77
Скокі ва ўсе бокі

Абласны конкурс танцу “Скокі ва ўсе бокі” завяршыўся. Узнагароды знайшлі сваіх герояў

Чатыры дзясяткі яскравых танцавальных нумароў, некалькі соцень танцораў і цэлы зоркапад падарункаў – такая “статыстыка” абласнога конкурсу танцавальных калектыўваў “Скокі ва ўсе бокі”, які прайшоў у Смаргоні.

 На Смаргоньскай пляцоўцы сваё майстэрства прадставілі калектывы з 14 раёнаў Гарадзеншчыны. 4 лістапада акрамя дарослых танцораў танцавальны конкурс аб’яднаў яркія калектывы творчых дзяцей у дзвюх намінацыях: “Народны танец” і “Сучасны, эстрадны танец”.

Смаргоньшчыну прадстаўлялі два ўзорныя калектывы: ансамбль танцу “Вілляначка” дзіцячай школы мастацтваў атрымаў два Дыпломы за ўдзел у конкурсе, узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай сярэдняй школы – Дыплом за лепшую інструментальную ці аркестравую групу суправаджэння і Дыплом ІІ ступені у намінацыі “Народны танец” (дарослая ўзроставая катэгорыя). Дыпломам за высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення абласнога конкурсу танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” быў уганараваны раённы Цэнтр культуры.

Калектыў сучаснай харэаграфіі “Stu-dance” Купалаўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Дыяны Духаниной быў адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі “Суча-сны, эстрадны танец”, дарослая ўзроставая катэгорыя, за папулярызацыю харэаграфічнага майстэрства і ўдзел у абласным конкурсе.

Танцавальная група народнага ансамбля песні і танцу “Лідчанка” дзяржаўнай установы “Палац культуры горада Ліды” таксама паспяхова прыняла ўдзел у абласным конкурсе і вярнулася з узнагародай – дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Народныя танец” (дарослая ўзроставая катэгорыя).

Танцавальныя спаборніцтвы штогод праводзяцца з мэтай вывучэння, аднаўлення і захавання традыцыйнай танцавальнай культуры, развіцця і прапаганды харэаграфічнага мастацтва і сучаснай харэаграфіі, развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі Гарадзенскай вобласці.

Паводле Галіны АНТОНАВАЙ, shliah.by.

Фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас