Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзяды – 2023 у Сейлавічах

Дзяды – 2023 у Сейлавічах

8 лістапада 2023, 19:50 Грамадства 87
Дзяды – 2023 у Сейлавічах

4 лістапада адзначылі Дзяды ў Сейлавічах Нясвіжскага раёна. Тут набажэнствы праходзяць на трох могілках: каталіцкіх (“Бажантарня”), праваслаўных і ліпнічанскіх. Бываюць адхіленні, але набажэнства на “Бажантарні” абавязковае і праходзіць кожны год.

“Бажантарня” – асаблівыя могілкі. У цэнтры тут 26 дрыговіцкіх курганоў ХІ – ХІІІ стагоддзяў, а вакол іх хрысціянскія магілы ў асноўным сейлавіцкай шляхты. Тут ляжыць шляхта прыблізна 50 гербаў.

Але жывой шляхты ўсё менш. Сёлета было трохі больш за 20 чалавек. Аднак большасць магіл дагледжана, відно, што прыязджалі на працягу некалькіх дзён да таго.

Сёлета ксёндз, мо, першы раз маліўся за тых, хто ў курганах. “Памолімся за тых, чыю веру ведае толькі сам Пан Бог. Змілуйся над імі!”

А з нагоды Каласавінаў і да ведама літаратуразнаўцаў. На сейлавіцкай “Бажантарні” пахавана сваячка Якуба Коласа (дваюрадная ці траюрадная сястра, прыблізна так, мо, дачка дваюраднага брата) Юзэфа Міхайлаўна Некраш (з дому Сянкевіч).

Віктусь Некраш прывёз панну Юзэфу Сянкевіч  з Мікалаеўшчыны, а па мясцовай традыцыі яе называлі Віктушча. Мелі трох сыноў. Лічылі за радню не толькі Якуба Коласа, а і Генрыка Сянкевіча і старэйшага сына назвалі Генрыкам.

“Бажантарня – не “Росы”, але…

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой
Мова

Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой

28 чэрвеня 2019, 11:0621
Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?
Мова

Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?

29 жніўня 2019, 15:3621
Далучайцеся да нас