Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адляцела ў Нябесную Беларусь былая актывістка ТБМ з Ліды Тамара Чарняк

Адляцела ў Нябесную Беларусь былая актывістка ТБМ з Ліды Тамара Чарняк

8 лістапада 2023, 19:41 ТБМ 132
Адляцела ў Нябесную Беларусь былая актывістка ТБМ з Ліды Тамара Чарняк

Менавіта адляцела, бо ад моманту, як дактары паставілі дыягназ, прайшло ўсяго два месяцы. Адляцела ўсяго ў 63 гады (28 верасня1960 – 2 лістапада 2023).

Тамара Анатольеўна Каранюк (потым ужо Чарняк) прыйшла ў беларускі рух у канцы 80-х. Была разам са с.п. Алегам Усціновічам і Марысяй Саўкевіч заснавальніцай лідскай суполкі “Рунь”, калі не было яшчэ ні БНФ, ні ТБМ. Удзельнічала ў Вальным сойме беларускіх суполак 1988 года.

32 гады выкладала беларускую мову і літаратуру ў Лідскім каледжы. Актыўна працавала ў арганізацыі ТБМ Лідскага каледжа, якую ўзначальваў Міхась Мельнік. У нулявыя і 10-я гады ХХІ стагоддзя арганізацыя ТБМ Лідскага каледжа налічвала звыш 700 чалавек і часта бывала больш шматлікай, чым арганізацыя БРСМ. У тым ёсць заслуга і Тамары Чарняк.

Асірацелі муж, былы намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, бард Сяргей Чарняк і двое сыноў.

Светлай дарогі яе душы ў Царства Нябеснае.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5444
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас