Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Сумесная заяўка на правядзенне жаночага ЧМ у 2027 годзе

Навіны Германіі. Сумесная заяўка на правядзенне жаночага ЧМ у 2027 годзе

2 лістапада 2023, 19:39 Спорт, У свеце 75
Навіны Германіі. Сумесная заяўка на правядзенне жаночага ЧМ  у 2027 годзе

Германія, Бельгія і Нідэрланды падалі сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па футболе сярод жанчын у 2027 годзе. Канцлер Шольц падтрымаў гэтую ініцыятыву.

 

Футбольныя федэрацыі Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў афіцыйна прадставілі сумесную заяўку на арганізацыю і правядзенне жаночага чэмпіянату свету 2027 года. У галасаванні, якое адбудзецца ў наступным годзе, гэтыя тры федэрацыі маюць намер абыйсці канкурэнтаў пад дэвізам BNG2027, якія азначаюць як “Breaking New Ground” (“Адкрываючы новыя гарызонты”), так і “Belgium, Netherlands, Germany” (Бельгія, Нідэрланды, Германія).

Канцлер Германіі Олаф Шольц падтрымаў гэтую ініцыятыву:

– Для нас гэта была б вялікая падзея, калі гэты чэмпіянат свету змог бы прайсці і ў нашай краіне, – сказаў Шольц на сустрэчы з жаночай зборнай па футболе. Гульні павінны быць арганізаваны ў трох краінах кампактна, каб адлегласці паміж месцамі правядзення матчаў былі невялікімі. Плануецца, што ў Германіі матчы пройдуць у Дортмундзе, Кёльне, Дзюсельдорфе і Гельзенкірхене ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія.

Кіраўнікі трох федэрацый – Бернд Нойендорф (Германія), Паскаль ван Дам (Бельгія) і Юст Шпее (Нідэрланды) – заявілі:

– Мы ўпэўнены, што прапануем камандам-удзельніцам і заўзятарам з усяго свету турнір неперасяжнай якасці – унікаль-ныя ўражанні і захапляльныя матчы на самым высокім міжнародным узроўні.

Рашэнне пра месца правядзення турніру павінна быць прынята 17 траўня 2024 года на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі футболу (ФІФА) у Бангкоку. Канкурэнтамі Бельгіі, Германіі і Нідэрландаў лічацца Бразілія, ПАР, а таксама дуэт ЗША і Мексікі, якія разам з Канадай ужо прымаюць чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын у 2026 годзе. У наступным годзе Германія стане гаспадыняй чэмпіянату Еўропы па футболе сярод мужчын.

Франкфурт-на-Майне (dpa).

© pictureAlliance/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас