Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі Канцлер Германіі Олаф Шольц выступае за аказанне дапамогі жыхарам сектара Газа

Навіны Германіі Канцлер Германіі Олаф Шольц выступае за аказанне дапамогі жыхарам сектара Газа

25 кастрычніка 2023, 08:16 У свеце 75
Навіны Германіі Канцлер Германіі Олаф Шольц выступае за аказанне дапамогі жыхарам сектара Газа

Канцлер Германіі Олаф Шольц выступае за дастаўку гуманітарнай дапамогі жыхарам сектара Газа і перасцерагае ад далейшай эскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе. Таксама ў сваёй урадавай заяве ў Бундэстазе ён у чарговы раз заклікаў да вызвалення закладнікаў, захопленых ХАМАС. “Яны павінны быць вызвалены без папярэдніх умоў”, – заявіў Шольц. Акрамя таго, вельмі важна аказаць гуманітарную дапамогу жыхарам сектара Газы, якія таксама з’яўляюцца ахвярамі і закладнікамі ХАМАС. Са слоў канцлера, пасля паездкі ў Ізраіль і Егіпет у яго стварылася ўражанне, што знайсці спосаб забяспечыць паступленне харчу, вады і медыкаментаў, неабходных для забеспячэння людзей, магчыма.

У аўторак Шольц наведаў Ізраіль, а затым адправіўся ў Егіпет. У Бундэстазе ён заявіў, што Блізкі Усход перажывае самы сур’ёзны крызіс за апошнія дзесяцігоддзі. Кажучы пра тэрарыстычны напад ХАМАС на Ізраіль, ён падкрэсліў, што ў гэтыя часы месца Германіі “побач з Ізраілем”. “Ізраіль мае ўсе правы абараняцца”. Ён заклікаў праіранскі настроеную “Хезбалу” ў Ліване і Іране не ўмешвацца ў гэтую вайну. Падобны пажар будзе мець разбуральныя наступствы для рэгіёна, лічыць канцлер.

Напярэдадні, падчас свайго візіту ў Егіпет Шольц падзякаваў кіраўніку дзяржавы Абдэль Фатаху Ас-Сісі за яго высілкі па дээскалацыі і пасярэдніцтве. У Каіры ён таксама заклікаў да найскарэйшага аказання гуманітарнай дапамогі жыхарам абложанага сектара Газа. “Палестынцы – гэта не ХАМАС. І ХАМАС не мае права выступаць ад імя палестынцаў”, – падкрэсліў Шольц. Мэта Германіі заключаецца ў тым, каб абараніць цывільнае насельніцтва прыбярэжнай зоны і хоць неяк аблегчыць пакуты людзей. Неабходна як мага хутчэй забяспечыць гуманітарны доступ у сектар Газа. “Людзі там маюць патрэбу ў вадзе, ежы і медыкаментах”, – сказаў Шольц.

Берлін (dpa), 19.10.2023 г.

Канцлер Шольц выступае з урадавай заявай

© pictureAlliance/dpa

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0616
Далучайцеся да нас