Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Праваслаўныя краязнаўцы 11-й лідскай школы аб храмах роднага краю

Праваслаўныя краязнаўцы 11-й лідскай школы аб храмах роднага краю

19 кастрычніка 2023, 05:57 Навука 91
Праваслаўныя краязнаўцы 11-й лідскай школы аб храмах роднага краю

12-13 кастрычніка ў Менску прайшлі Рэспубліканскія праваслаўныя краязнаўчыя чытанні навучэнцаў, прысвечаныя Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту.

Навучэнцы 11 класа 11-й лідскай школы прынялі ўдзел у чытаннях, прэзентаваўшы ўвазе юных праваслаўных краязнаўцаў тры даклады аб гісторыі і сучасным жыцці праваслаўных храмаў Лідчыны. Усяго ў рамках чытанняў прайшла работа ў дзвюх секцыях. Так, на секцыі “Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага багацця” Ганна Юнда пазнаёміла прысутных з жыццём храма Усіх Святых горада Ліды. На секцыі “Са-кральная культура: матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці праваслаўнага краязнаўства” былі прэзентаваны матэрыялы даследаванняў Мікалая Бухцеева аб гісторыі лідскага кафедральнага Свята-Міхайлаўскага сабора, а таксама Ксеніі Краснадубскай і Дар’і Белавус – на тэму “Праваслаўныя храмы Лідчыны: гісторыя і сучаснасць”.

Для ўдзельнікаў чытанняў прайшлі пазнавальныя экскурсіі ў Царкоўна-гістарычным музеі Беларускай праваслаўнай царквы і Свята-Духавым саборы г. Менска. Школьнікі змаглі наведаць асабісты кабінет Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусі мітрапаліта Філарэта і дакрануцца да святыняў нашай Радзімы.

Цёплая атмасфера, новыя знаёмствы, дакрананне да сакральных аб’ектаў праваслаўнай культуры, абмен вопытам – усё гэта і многае іншае надоўга застануцца ў памяці школьнікаў і, безумоўна, дапамогуць адкрыць новыя гарызонты ў вывучэнні гісторыі праваслаўя нашай роднай Лідчыны.

Наталля Мікалаеўна Анашкевіч,

класны кіраўнік 11 класса

Сярэдняй школы № 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас