Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Больш 9 млрд даляраў ЗША для кліматычнага фонду.

Навіны Германіі. Больш 9 млрд даляраў ЗША для кліматычнага фонду.

19 кастрычніка 2023, 05:15 У свеце 51
Навіны Германіі. Больш 9 млрд даляраў ЗША для кліматычнага фонду.

На канферэнцыі ў Боне прамысловыя краіны далі шчодрыя абяцанні краінам, які знаходзяцца ў стадыі развіцця

Міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Свення Шульцэ

 

У найбліжэйшыя гады бедныя краіны павінны атрымаць ад прамыслова развітых краін не меней 9,322 млрд даляраў ЗША (8,9 млрд еўра) на барацьбу са зменай клімату і яго наступствамі. Краіны-донары паабяцалі выдзеліць гэтыя грошы Зялёнаму кліматычнаму фонду для фінансавання праектаў у краінах, якія развіваюцца і ў новых індустрыяльных краінах у перыяд з 2024 па 2027 год. Пра гэта паведаміла федэральнае міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ФРГ пасля канферэнцыі ў Боне, якая была арганізавана Германіяй.

Такім чынам, 25 краін узялі на сябе абавязкі, а яшчэ пяць заявілі пра свой намер зрабіць гэта хуткім часам, таму, па меркаванні міністэрства, агульная сума ў канчатковым выніку можа аказацца “нашмат вышэй”. Міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Свення Шульцэ чакае, што гэта здарыцца да пачатку Канферэнцыі ААН па змене клімату, якая адбудзецца ў канцы года ў Дубаі, але рабіць канчатковую ацэнку, па яе меркаванні, пакуль рана. Канцлер Олаф Шольц ад імя федэральнага ўрада пацвердзіў сваё абяцанне выдзеліць два мільярды еўра на бягучы раўнд фінансавання фонду.

Гэты фонд выдае краінам, якія знаходзяцца ў стадыі развіцця, гранты, крэдыты, гарантыі і ўласны капітал для барацьбы з наступствамі змены клімату, а таксама прыкладае высілкі па прыцягненні прыватнага капіталу. Па дадзеных федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі, дагэтуль было прафінансавана 228 праектаў.

dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас