Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Другі том “Сатырычнай гісторыі Беларусі”

Другі том “Сатырычнай гісторыі Беларусі”

12 кастрычніка 2023, 06:11 Выданні 9
Другі том “Сатырычнай гісторыі Беларусі”

Выйшаў і паспяхова расходзіцца другі том сатырычнай гісторыі Беларусі мастоўскага “гісторыка” Язэпа Палубяткі “Вандроўка ў Чыкага. Іранічна-праўдзівая аповесць”.

Гэта амаль дакументальная аповесць. Той, хто ведае атачэнне аўтара па жыцці, лёгка пазнае ў большасці герояў абсалютна канкрэтных дзеячоў беларускага “дэмакратычнага” руху 90-х гадоў 20-га стагоддзя. Аўтар быў удзельнікам гэтага руху і гэтай вандроўкі, а таму яму можна верыць больш, чым самім прататыпам, якія будуць казаць, што было трохі не так.

У адрозненне ад першага тома да другога аўтар прадмову напісаў вельмі кароткую:

“Чытач заўжды перш, чым чытаць напацколенае пісарам, імкнецца сэнс тае пісаніны знайсці ва ўступе. А мой уступ будзе кароткі і такі:

Амерыка – чужая нам краіна,

А там, куды ні плюнь,

У суродзіча патрапіш,

А ён пашле цябе на … радзіму

І смачна плюне ў тваё рыла.”

 

“Неспадзяванка! Такое бывае толькі раз у жыцці”, – фантастычныя мроі тлумілі розум чалавеку. Андрэй Міклашэвіч з маленькага мястэчка М. да самага апошняга моманту, нягледзячы на тое, што ўжо меў на руках пашпарт з візаю, не верыў, што яму пашанцавала паехаць у Амерыку, у горад быдлазабойцаў, ганстараў, мафіі – Чыкага. Толькі ў дзень ад’езду ўпэўніўся: “Абламалася Яе Вялікасць халява!”. Ён несупынна хадзіў па пакоі, пераступаў спакаваныя валізы, дзе ў самых пата-емных месцах былі схаваны некалькі лішніх ад дазволу правозу пляшак гарэлкі..”.

А вось фрагмент, дзе мы лёгка пазнаем аднаго  лідскага хлопца:

“Знаёмства гаспадароў і гасцей ішло сваёй чаргою. Сяргей Ламейка папрасіў толькі паўхвіліны ўвагі і адразу пачаў гаварыць пра беларускую мову, яе гаротны стан. Гутарку пачаў з сівой заімшэлай даў-ніны, з Ефрасініі Полацкай, і закончыў шчаслівым моман-там прылёту на свяшчэнную зямлю далавараў. Гаспадарам здалося, што колішнія тыбульцы гэтае зямлі тысячу гадоў таму назад мелі самые цесныя сувязі з беларусамі. Увогуле, усё, што датычыла Беларусі і беларускасці, было для яго святым. Кожны раз пры абмеркаванні беларускіх пытанняў вочы яго гарэлі незвычайным і непаўторным бляскам, быццам у галод-нага сабакі на абгрызеную костку.

– Вось праз два гады ў мясцовым універсітэце адчыніцца аддзяленне беларускай мовы.

Перакладчыца Таня цяжка сапла і маўчала. Та-кога нахабства яна не сустракала даўно. Прыстойней было чуць ад амерыканскіх будаўнікоў, што ў абед перакурваюць на якой-небудзь стрыт, прапановы на “чыкі-чыкі”, чым такое. Кожны другі ў Чыкага – іх чалавек, але ні ў адным з шасці ўніверсітэтаў няма аддзялення ні іўрыту, ні ідышу, школы нядзельныя, праўда, ёсць. Коля Сцепасюк з Берасця пачухаў брытую галаву, на якой за тыдзень абазначылася атава і з усмешкай дадаў:

– І негры будуць размаўляць па-беларуску?

– Вядома, будуць! Яшчэ як будуць! – у Сяргея пачалі вырастаць крылы. – Вось сёння мой новы сябра афраамерыканец Якуб сказаў па-беларуску: “Добра”…

 

Аўтар не прасіў рабіць рэкламу яго кнігам, але добра пасмяяўшыся над першымі дзвюмя паведамляем, што яшчэ сёлета павінен выйсці 3-ці том “Сатырычнай гісторыі Беларусі”, які будзе называцца “Дуралесіца”. “Дуралесіца” ў свой час друкавалася ў “Нашым слове”, але хто цяпер тое памятае?

Яраслаў Грынкевіч.

Язэп Палубятка. Вандроўка ў Чыкага. Іранічна-праўдзівая аповесць. На беларускай мове. Ліда, ПУП “Пружмень”, 2023. 68 с. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць
Грамадства

Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць

10 снежня 2019, 14:5622
36 разоў быў сватам на вяселлях…
Мова

36 разоў быў сватам на вяселлях…

1 лістапада 2023, 21:4920
"Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі"
Культура

"Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі"

24 жніўня 2023, 08:5918
У БДАМЛМ прайшлі XХІ Архіўныя чытанні
Навука

У БДАМЛМ прайшлі XХІ Архіўныя чытанні

19 кастрычніка 2023, 05:4817
Далучайцеся да нас