Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Шчучынскі паэт адзначае юбілей

Шчучынскі паэт адзначае юбілей

20 верасня 2023, 10:42 літаратура 31
Шчучынскі паэт адзначае юбілей

16 верасня беларускі паэт і публіцыст Рычард Бя-лячыц адзначыў 70-годдзе. Родам ён з вёскі Стаўбуры Астравецкага раёна. Але з 1987 года жыве ў Шчучыне. Скончыў Варнянскую сярэднюю школу, літаратурна-музычнае аддзяленне Менскага педагагічнага інстытута імя Максіма Танка. Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара Цудзенішскай школы Ашмянскага раёна, затым у сваёй роднай школе. Пэўны час працаваў інспектарам школ аддзела адукацыі Астравецкага раёна, загадчыкам аддзела пісем рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”, у рэдакцыі шчучынскай райгазеты “Дзянніца”.

Творчы набытак Рычарда Бялячыца важкі і грунтоўны. Вершы спрабаваў пісаць яшчэ ў школьныя гады, а друкавацца, як паэт, пачаў з 1979 года ў розных перыядычных выданнях. Зараз ён з’яўляецца аўтарам кніг “Сакавіцкае крыло” (1988), “Прасветлінка”(1995), “Міг выратавання”(2001), “Вочы малітвы” (2005), “Святлом і ценем”(2009), паэмы “Бераг маўчання”, тапанімічнага аповеду “На радзіме Котры” (2009) і іншых. Паэт са Шчучыншчыны Рычард Бялячыц імкнецца далучыць чытача да філасофскіх разваг над жыццём, што хвалююць самога аўтара і яго лірычных герояў, якія кахаюць, дбаюць і жы-вуць. Адметная рыса яго паэзіі  – гэта шчырасць і адкрытасць. Кожная кніга Рычарда Бялячыца – гэта размова паэта пра мінулае і сучаснае, пра самае дарагое і блізкае сэрцу, пра часовае і вечнае. Вершы поўныя шчырасці і арыгінальнасці, вызначаюцца глыбінёй думкі, прыгажосцю і непаўторнасцю паэтычных вобразаў. Паэт знаходзіць яркія вобразы, асаблівыя, шчырыя словы, якія ідуць ад сэрца, не пакідаюць чытачоў абыякавымі. Трэба быць сапраўдным паэтам, каб напісаць такія хрэстаматыйныя радкі: 

То раздольна песням,

То зацішна.

Голас то душы,

То салаўёў.

Ты сама, Радзіма,

Вершы пішаш,

Толькі ставіш

Прозвішча маё.

Рычард Бялячыц з’яўляецца лаўрэатам Гарадзенскай абласной прэміі імя Аляксандра Дубко і літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса. Шчыра віншуем спадара Рычарда з юбілеем. Жадаем яму здароўя, новых кніг і творчых сустрэч!

Рэдакцыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5416
Далучайцеся да нас