Home
Мова

У Менску выдалі архіўныя слоўнікі беларускай мовы

У Менску выдалі архіўныя слоўнікі беларускай мовы

У Менску пабачыла свет кніга Андрэя Шула-Сянчэўскага, у якой упершыню надрукаваныя слоўнікі Івана Грыгаровіча, Фёдара Шымкевіча і Аляксандра Станкевіча, укладзеныя аўтарамі ў ХІХ стагоддзі, паведамляе Bellit.info.

 Як тлумачыць аўтар-укладальнік Андрэй Шула-Сянчэўскі, у выданні змешчаны артыкул з археаграфічным аналізам рукапісу, уступ да слоўніка Івана Грыгаровіча і сам слоўнік на літары А, Б, В (толькі гэтыя літары слоўніка захаваліся да сёння).

Таксама тут жа апублікаваныя дадаткі да слоўніка (сярод якіх незавершаны і нявыдадзены слоўнік Аляксандра Станкевіча – 553 словы) і асобны рукапіс “Збору словаў літоўска-беларускай гаворкі Фёдара Шымкевіча” (2163 словы). У кнізе 416 старонак.

Карткі, матэрыялы і рукапісы былі даступныя даследчыкам у Беларускім дзряжаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, але ніколі не выходзілі асобным выданнем.

Наклад кнігі – 99 асобнікаў. Выданне будзе даступнае для пакупнікоў “Акадэмкнігі” ў Менску.

Наш кар.

Previous article Паэты на мяжы
Next article Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515