Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень народнага адзінства

Дзень народнага адзінства

15 верасня 2023, 07:22 Грамадства 82
Дзень народнага адзінства

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.
Дата абрана не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў станаўленні беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.
Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Усталяванне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Да Дня народнага адзінства прымеркавана вялікая колькасць грамадска-палітычных і патрыятычных мерапрыемстваў, а таксама ў сферы культуры, музейнай дзейнасці і медыя.
Святочны канцэрт да Дня народнага адзінства пройдзе ў Лідзе на Замкавым гасцінцы 17 верасня з 12.00 да 15.00.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас