Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дажынкі ў Мажэйкаве

Дажынкі ў Мажэйкаве

15 верасня 2023, 07:07 Грамадства, Культура 47
Дажынкі ў Мажэйкаве

9 верасня Мажэйкава стала адной вялізнай святочнай пляцоўкай – аграгарадок прымаў раённыя дажынкі-2023

Хлебаробамі Лідскага раёна сёлета намалочана звыш шасцідесяці тысяч тон збожжавых і зернебабовых, больш за шаснаццаць тысяч тон рапсу, а з улікам зерня кукурузы ёсць магчымасць засыпаць у засекі ўсе 100 тысяч тон! Багаты ўраджай – вынік працы многіх і многіх людзей вёскі: камбайнераў, кіроўцаў, аператараў зернесушыльных комплексаў, аграномаў, інжынераў і кіраўнікоў – словам, усіх, хто робіць адну з самых важных у свеце работ, – вырошчвае хлеб.

Цёплае, як сам хлеб, свята

Свята аграрыяў на Лідчыне ўпершыню не сталі адцягваць да завяршэння ўсіх сельскагспадарчых работ, а правялі адразу пасля жніва. Хутка зноў у плуг: трэба рыхтаваць зямлю да восеньскай сяўбы, яшчэ ідзе нарыхтоўка травяных кармоў, праз тыдзень-другі паспее кукуруза.

Сталіцай дажынак абралі Мажэйкава, і яно, трэба сказаць, грунтоўна падрыхтавалася. Не абышлося без падарункаў! Галоўны з іх – новае асфальтабетоннае палатно, якое пакладзена па вуліцах на плошчы амаль 8 тысяч квадратных метраў. Ну і руплівыя рукі мясцовых жыхароў зрабілі сваю справу. Аграгарадок памаладзеў і пахарашэў. Асабліва радавала буйства кветак, а разнастайныя, з густам зробленыя клумбы, яркімі восеньскімі фарбамі ўзнімалі настрой.

Галоўнае ж – душэўная атмасфера, якая была ха-рактэрна цёпламу і добраму, як сам хлеб, святу дажынак. Дарэчы, нават надвор’е было на баку аграрыяў. Сонца прыпякала так, што можна было хадзіць у майках і лёгкіх сукенках. Хтосьці нават падлічыў: ішоў соты дзень лета. Сапраўды, лета не канчаецца!

Настрой ва ўдзельнікаў быў самы пазітыўны.

Былі падведзены і вынікі раённага спаборніцтва па ўборцы збожжавых i збожжабабовых культур сярод сельгаспрадпрыемстваў. На першым месцы – КСУП “Пес-каўцы” (дырэктар – Вольга Наройчык), на другім – ЛРСУП “Мажэйкава” (дырэктар – Андрэй Лявон) і на трэцім –  КСУП “Ёдкі- Агра” (дырэктар – Дзмітрый Кахавец).

Вольга Яхантава.

https://lidanews.by/news/life/30727news.html

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас