Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ліда літаратурная святкавала 700-годдзе таксама

Ліда літаратурная святкавала 700-годдзе таксама

7 верасня 2023, 21:23 літаратура 41
Ліда літаратурная святкавала 700-годдзе таксама

Ліда яскрава адлюстравана фарбамі на палотнах мастакоў і ў мастацкім слове майстроў прыгожага пісьменства! Сёння ў Гарадку, што на Віцебскай зямлі, прайшоў юбілейны, 30-ы Дзень беларускага пісьменства. А Ліда ж адзначае таксама юбілей – 700 год!!! У сувязі з гэтымі падзеямі была арганізавана арт-праграма “Балкон” з удзелам лідскіх паэтаў.

Трэба зазначыць, што ўжо не ў такі далёкі час калі з балкона Дома паэта Валянціна Таўлая таксама гучала паэзія і музыка. І вось сёння, у трэці дзень свята горада лідскія творцы вырашылі зноў парадаваць прыхільнікаў паэзіі. На імправізаваную сцэну-балкон выйшлі Канстанцін Якубчык з дачкой Жэняй, якія падзяліліся з гасцямі і жыхарамі горада вершамі на дзіцячую тэматыку, пра горад Ліда і гумарыстычнага характару.

Алесь Хітрун пазнаёміў слухачоў-гледачоў з гісторыямі літаратурнай Лідчыны і святкавання Дня беларускага пісьменства, зачытаў вершы Валянціна Таўлая і свае асабістыя – пра родны край і родную мову, гумарыстычныя.

Тарэса Смольская парадавала аматараў паэзіі вершамі, прысвечанымі гораду і таксама знайшлося месца для вершаваных твораў пра малую радзіму.

Прыўзняла настрой у прысутных Алена Несцерава, вершы, у выкананні якой закранулі іх да глыбіні душы.

Так, апошні дзень свята ў Лідзе прыхільнікі мастацкага слова правялі ў песнях і вершах. І на гэтым яны не развітваюцца, бо прагучала прапанова зноў сабрацца пад паэтычным балконам каб набрацца пазітыўнага настрою для далейшых шэрых будняў. А як гэта зрабіць – адказ ёсць у лідскіх майстроў паэтычнага слова. Сачыце за навінамі. А пакуль некалькі фотаздымкаў з арт-праграмы.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас