Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ліда адзначыла – 700-годдзе

Ліда адзначыла – 700-годдзе

7 верасня 2023, 20:58 Грамадства, Культура 16
Ліда адзначыла – 700-годдзе

Сяргей Ложачнік уручыў кіраўнікам прадпрыемстваў Ганаровыя граматы Лідскага райвыканкама

 

Галоўнае багацце нашага рэгіёна – гэта яго людзі: добрыя, адкрытыя, таленавітыя і працавітыя. Дзякуючы іх нястомнай працы Лідчына расце і прыгажэе, упэўненай хадой крочыць у будучыню. Поспехі і дасягненні жыхароў раёна ўслаўляюць сваю малую радзіму далёка за яе межамі.

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 700-гадовага юбілею Ліды “Захоўваючы мінулае, ствараем будучыню!”, старшыня раённага выканаўчага камітэта выказаў словы падзякі тым, хто сваёй працай робіць родны горад лепшым і прыгажэйшым.

А дырэктары лепшых прамысловых прадпрыемстваў Лідчыны былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта.

Віншаванне Сяргея Ложачніка і Інэсы Белуш з 700-гадовым юбілеем горада

Дарагія лідзяне!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні  з 700-гадо-вым юбілеем горада!

Ліда – адзін са старажытных гарадоў Беларусі і найпрыгажэйшы сучасны раённы цэнтр. Гэта горад з багатай гісторыяй і культурнай спадчынай, дзе працуюць дзясяткі прадпрыемстваў і пражывае больш за 103 тысячы чалавек.

Ва ўсе часы скарбам нашай зямлі былі людзі – вы-датныя, працавітыя, творчыя, якія любяць свой край. Для лідзян важна, ствараючы будучыню, захоўваць мінулае.  У нас з вамі ёсць усё, каб і далей развіваць свой горад, яго эканоміку і сацыяльную сферу.

Ад усяго сэрца жадаем усім дабрабыту, поспехаў і здароўя. Новых пачынанняў і дасягненняў на карысць Лідскага краю і нашай краіны!

З юбілеем, дарагія лідзяне!

Сяргей ЛОЖАЧНІК,

старшыня раённага выканаўчага камітэта,

Інэса БЕЛУШ,

старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас