Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пісьменнік Уладзімір Арлоў адзначыў 70-гадовы юбілей

Пісьменнік Уладзімір Арлоў адзначыў 70-гадовы юбілей

31 жніўня 2023, 02:27 літаратура 42
Пісьменнік Уладзімір Арлоў адзначыў  70-гадовы юбілей

25 жніўня пісьменнік Уладзіміра Арлоў адзначыў свой 70-гадовы юбілей.

У 1953 годзе ён нарадзіўся ў Полацку і любоў да роднага горада нясе праз усё сваё жыццё. Хоць часам абсалютна непрадказальна жыццё прымушае мяняць месца жыхарства. Цяпер славуты пісьменнік жыве ў Беластоку, а свой юбілей сустрэў у Празе. З ім паразмаўляў Алесь Аркуш.

– Здаецца, што гэтае дзесяцігоддзе не змарнаванае, напісана не мала кніг. Можна ў гэтым упэўніцца зазірнуўшы на мой сайт arlou.by, глянуць Вікіпедыю, там абноўленыя версіі нядаўна з’явіліся. Там здаецца сапраўды ўсе кнігі пазначаны і розныя іншыя падзеі майго жыцця. Наконт таго, што яшчэ наперадзе, я часта згадваю сваю бабулю ў размовах і творах, незабыўную бабулю Аўгінню. Аповед пра яе завяршае кожнае выданне маіх “Імёнаў Свабоды”, бо гэта быў самы галоўны чалавек у маім дзяцінстве. Я лічу, што бабуля Аўгіння была добрай вядзьмаркай, яе парады, урокі зацвердзіў на ўсё жыццё. Яна казала, што нельга абвяшчаць пра тое, што ты збіраешся рабіць, каб не насмяшыць Бога і людзей. 

Уладзімір Арлоў – прадстаўнік ужо рэдкай кагорты жывых беларускіх класікаў. Ён вядомы і як празаік, і як паэт, і як аўтар гістарычна-публіцыстычных кніг.

Сапраўды, прачытаць пра Уладзіміра Арлова можна шмат дзе і шмат што, а мы проста віншуем адвечнага змагара за мову і дзяржаву.

Сто гадоў!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3823
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Далучайцеся да нас